Реклама

У нядзелю, 10 лютага, у Мінску адбылася сустрэча Лявона Вольскага з прыхільнікамі яго творчасці, якія праз краўдфандынг падтрымалі выпуск новага альбома «Гравітацыя». Сярод такіх былі і случчане.

Сустрэча, падчас якой адбыўся паўтарыгадзінны канцэрт Лявона Вольскага, прайшла ў сяброўскай атмасферы на сцэне невялікага кафэ «Грай». Гітарыст, вакаліст, аранжыроўшчык, паэт і мастак Вольскі выказваў падзякі сваім народным фундатарам, адказваў на іх пытанні, гумарам падтрымліваў добразычлівую атмасферу і выконваў песні пад замову больш за сотню прысутных.

Канцэрт завяршыўся раздачай аўтографаў і фотасесіяй. Кожны з тых, хто адгукнуўся і падтрымаў праект па запісе і выпуску альбома, атрымаў у падарунак дыск, дызайнерскую цішотку, аўтарскія малюнкі і іншыя прэзенты.

Лявон Вольскі: «Ідзіце наперад і нічога не бойцеся, слуцакі», Слуцк
Фота: Алесь Дастанка

Свае пажаданні Лявон Вольскі адрасаваў таксама «Кур'еру» і яго чытачам, пазначыўшы: «Ідзіце наперад і нічога не бойцеся!»

Реклама

КАНТЭКСТ. Сярод найбольш вядомых песень Лявона Вольскага — «Тры чарапахі», «Госці», «Партызанская», «Песні пра каханне», «Паветраны шар», «Легкія-легкія», «Я нарадзіўся тут», «Абсэнт».

Альбом «Гравітацыя» — завяршэнне трылогіі, пачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014 год), «Псіхаматыка» (2016 год). Ён пабудаваны на аповедзе пра ўсе асноўныя стадыі чалавечага жыцця — ад нараджэння да смерці. Запісаны ў Вільні на сродкі, сабраныя праз краўдфандынг. Вялікі канцэрт з прэзентацыяй альбома адбудзецца 2 сакавіка ў Мінску. Сярэдні кошт квіткоў - каля 15 даляраў.

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.