У Мінску адбудзецца кніжная выстава-кірмаш. На ёй будзе прадстаўлена Германія

0

Як і на працягу папярэдніх дваццаці трох гадоў, Германія і сёлета зноў будзе прадстаўлена на Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Пасольства Германіі ў Мінску і Інстытут імя Гётэ выставяць на сваіх стэндах кнігі з Германіі.

У гэтым годзе Пасольства Германіі запрашае ў захапляючае кніжнае падарожжа па фантастычным сусвеце нямецкіх казак і легенд! Вас чакаюць вядомыя і невядомыя нямецкія гісторыі, якія Вы можаце прачытаць і паслухаць. Завершанасць кніжнай калекцыі з больш чым 300 выбранымі кнігамі надаюць асабліва прыгожыя фотаальбомы, а таксама разнастайныя кнігі для дзяцей і юнацтва.

Реклама

Стэнд Інстытута імя Гётэ будзе прысвечаны актуальнай падборцы новай нямецкамоўнай белетрыстыкі, а таксама калекцыі кніг, прысвечаных жыццю і творчасці Франца Кафкі - аднаго з найвядомейшых нямецкамоўных пісьменнікаў. Цэнтральным пунктам экспазіцыі Інстытута імя Гётэ стане інсталяцыя «VRwandlung» («Метамарфоза VR»), якая — перанесеная ў віртуальную рэальнасць — уяўляе сабой класічны твор сусветнай літаратуры — навелу Кафкі «Die Verwandlung» («Ператварэнне»).

Асаблівасцю стэнда Пасольства Германіі з‘яўляецца тое, што прадстаўленыя на ім кнігі не прадаюцца, а па традыцыі па заканчэнні выставы-кірмашу перадаюцца ў дар беларускім школам і іншым установам, якія на працягу ўжо многіх гадоў уносяць свой уклад у папулярызацыю і вывучэнне нямецкай мовы і культуры.


  • Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе ў выставачным павільёне па адрасе: пр. Пераможцаў, 14.
  • Адкрыццё адбудзецца ў сераду, 6 лютага, а 12.00 гадзіне.
  • Часы працы германскага стэнда: 6 лютага — 12.00−19.00; 7−9 лютага — 10.00−19.00; 10 лютага — 10.00−14.00.

♦ Прадстаўнікі нямецкіх арганізацый у галіне культуры і адукацыі раскажуць аб сваёй дзейнасці і будуць гатовы адказаць на пытанні наведвальнікаў на стэндзе Пасольства Германіі:

6 лютага

  • 13.00−17.00 — Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, у тым ліку (15.00−16.00) прэзентацыя кнігі Габрыэля Хайма «Я не хачу чарнічнага торта, я толькі хачу з‘ехаць адсюль: Матчына любоў у пісьмах».

7 лютага

  • 13.00−18.30 — Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD).

8 лютага

  • 16.30−19.00 — Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA).

9 лютага

  • 10.00−13.00 — Інстытут нямецкіх і еўрапейскіх даследаванняў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

10 лютага

  • 11.00−13.00 — у рамках традыцыйнага Дзіцячага дня пройдзе мерапрыемства «Майструем разам!»

Падрабязнасці па спасылках:

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии