З Нараджэннем Хрыстовым

0
З Нараджэннем Хрыстовым, Слуцк
Реклама

«Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» — такімі словамі анёлы абвясцілі пастушкам аб нараджэнні Збаўцы.
Свята Божага Нараджэння, якое будзем адзначаць праз некалькі дзён, дапамагае нам нанова ўсведаміць нязвыклую праўду: Бог ёсць паміж намі, Божы Сын нарадзіўся, каб нас збавіць. Гэтая вестка напаўняе нас радасцю і супакоем, нараджае надзею. Сёння чалавек асабліва шукае сэнс існавання, шукае каштоўнасцяў, праўды, патрабуе любові і міласэрнасці. Усё гэта прыносіць нам Бог, які ўцелавіўся і стаў чалавекам.

У гэтыя прадсвяточныя дні жадаю Вам, каб святло Бэтлеемскай ночы заззяла ў вашым жыцці, у вашых сем’ях. Няхай Нованароджаны Езус благаславіць Вашыя дамы супакоем і радасцю!

Благаслаўлёных святаў і шчаслівага Новага года жадаюць настаяцель касцёла святога Антонія айцец Аляксей і парафіяне.

Реклама

Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.