Слуцкая міліцыя: патрабаванне зняць маскі на канцэрце — законнае

0

Кіраўніцтва Слуцкага РАУС адказала на пісьмовы запыт юрыста Ігара Случака пра патрабаванне зняць маскі на канцэрце, прысвечаным гадавіне Слуцкага збройнага чыну. Юрыст і арганізатар канцэрта пракаментавалі адказ праваахоўнікаў.

У адказе паведамляецца, што патрабаванне было зроблена ў адпаведнасці з артыкуламі 11−12 Закона «Аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь».

Реклама

«Забараняецца выконваць дзеянні, якія пагражаюць грамадскай бяспецы», — піша Уладзімір Гярэга, начальнік аддзела ўнутранных спраў.

Што кажа юрыст

Юрыст Ігар Случак лічыць, выступ у масках ці без масак ніякай пагрозы бяспецы не ствараў, бо выступоўцы былі ўзгоднены са Слуцкім райвыканкамам і прапушчаны ў Дом культуры супрацоўнікамі міліцыі праз металашукальнік, вобшук і відэакамеру.

«Аўтар адказу вывучыў нормы закона „Аб масавых мерапрыемствах“ павярхоўна. Артыкул 11 закона дазваляе выступаць у масках на канцэртах. У масках нельга знаходзіцца на мітынгах і дэманстрацыях, дзе гэта наўпрост забаронена», — кажа Ігар.

Юрыст дадае, што ёсць падстава для праверкі адпаведнасці займаемай пасадзе асобы, адказнай за падтрыхтоўку адказу, а таксама асоб, адказных за ўмяшанне ў праграму канцэрта і пагрозы арганізатарам спыніць канцэрт.

Каментар арганізатара канцэрта

Аліна Нагорная, арганізатар канцэрта, адзначае: «Калі міліцыя кажа, што была пагроза грамадскай бяспецы, паўстае пытанне аб якасці забеспячэння імі аховы правапарадку, за які мы ім заплацілі нямалыя грошы. Тут варта адзначыць яшчэ і тое, што пры замоўленых і аплочаных двух міліцыянерах у зале прысутнічала іх каля дзесяці. Яшчэ шмат міліцыянераў знаходзіліся паблізу. І нават маючы такія сілы, яны не саромеюцца казаць аб пагрозе бяспекі гледачоў».

Раней:

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии