На канцэрт да 98-х угодкаў Слуцкага паўстання з удзелам Лявона Вольскага абвешчаны збор сродкаў

8
На канцэрт да 98-х угодкаў Слуцкага паўстання з удзелам Лявона Вольскага абвешчаны збор сродкаў

На правядзенне імпрэзы патрэбна каля 2000 рублёў. Грошы пойдуць на выдаткі, звязаныя з выкарыстаннем Дома культуры, арэндай апаратуры, аплату паслуг міліцыі і медыкаў.

На сцэне выступяць Лявон Вольскі, салігорскі гурт «Харачакра» і мінскі гурт ZANZIBAR. Канцэрт адбудзецца ў Слуцкім Доме культуры (вул. В. Горка, 1) у суботу, 24 лістапада. Пачатак, а 14.00. Уваход будзе бясплатным.

Реклама

Арганізатары канцэрта атрымалі ад мясцовых уладаў дазвол на правядзенне імпрэзы. Аднак, па словах Аліны Нагорнай, на гэтым этапе падтрымка ініцыятывы святкавання адной з самых значных дат у гісторыі краю скончылася. На плечы арганізатараў пераклалі не толькі аплату паслуг міліцыі і медыкаў (больш за 200 рублёў), але і арэнду Дома культуры (178 рублёў за чатыры гадзіны) разам з аплатай камунальных паслугаў (больш за 200 рублёў за 4 гадзіны). Таксама Дом культуры адмаўляецца даць апаратуру, бо яна якраз менавіта на дзень канцэрта сапсавалася і патрабуе рамонту.

У цэлым жа на правядзенне канцэрта неабходна каля 2000 рублёў.

«Хоць нас паставілі ў вельмі складаныя ўмовы, але гэта нас не пужае — Слуцкія паўстанцы былі яшчэ ў горшых. А мы, як і ў 1920-м, спадзяемся на падтрымку беларусаў, што ўсведамляюць, што без Слуцкага паўстання Беларусь не рэалізавалася б як дзяржава і гэта ў выніку пазбавіла б нас сённяшняй незалежнай Беларусі. Для Слуцку гэты канцэрт наогул унікальны, усе прызвычаіліся, што нешта вартае адбываецца ў вялікіх гарадах, пераважна ў сталічным Мінску», — кажа арганізатарка канцэрту Аліна Нагорная, заснавальніца і сябра Рады грамадскага руху «Дзея».

Канцэрт арганізоўваюць прадстаўнікі такіх незалежных ініцыятыў і арганізацый, як «Дзея», «Часовая Рада Случчыны», «Будзьма» і «Умовы для мовы». Каб знайсці патрэбную суму, арганізатары запусцілі збор сродкаў. Як падтрымаць ініцыятыву, чытайце ніжэй.

Як падтрымаць канцэрт

Банкаўскія карткі

  • Беларусбанк: нумар карты 4255 2003 0608 7156 (тэрмін дзеяння 11/21)
  • БПС-Сбербанк: нумар карты 5435 5311 1276 2768 (тэрмін дзеяння 09/20)
  • Priorbank: нумар карты 4916 9896 0318 9084 (тэрмін дзеяння 03/21)
  • Для пераводу грошай з картак іншых банкаў можна выкарыстоўваць сэрвіс МТБанка або Белгазпрамбанка.

Paypal

  • Звязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja
  • Белпошта, Western Union
  • Звязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja

Асабіста

  • Звязвайцеся праз Facebook, Telegram, VK: anahornaja
8 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Vox Populi
Vox Populi
20 ноября 2018 11:34

Малайцы! Падтрымаў!

Глеб
Глеб
20 ноября 2018 11:37

Мальвина собирает себе на новый наряд, скинтесь кто может.

Dastisch
Dastisch
20 ноября 2018 11:54

200+178+200 далеко не равно 2000. Нечистоплотность организаторов поражает.

Гена
Гена
20 ноября 2018 14:25
Ответить на  Dastisch

А вы в курсе сколько аренда аппаратуры стоит для концерта? Так открою вам секрет 1500р. как минимум! а в статье видно, что Дом культуры отказал дать аппаратуру. А её ещё доставить надо, та и звукача нанять… получается, что орги ещё свою лавэху кидают. Молодцы! Может и я вкинусь.

One fine day 2015
One fine day 2015
20 ноября 2018 13:19

Лучше купили бы на эти деньги доллары, положили бы и Идеа банк (потому что польский), а через 2 года к 100 летию сняли бы и отпраздновали б как следует, чтоб тем что в 20 м году которые решили власть помещиков восстановить стыдно не было.

Случчанин
Случчанин
20 ноября 2018 14:21

Конечно, поможем. 🙂

Спасибо за организацию концерта!

Сергей
Сергей
21 ноября 2018 09:00

мда, с миру по нитке на это цирковое представление. лучше на детский дом пожертвуйте

One fine day 2015
One fine day 2015
24 ноября 2018 17:06
Ответить на  Сергей

Дети в д. доме итак избалованы, а на дом ребенка не помешало бы.