Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі

0
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Беларусы. Фота: Уладзімір Амяльчэня

16 лістапада ў пасёлку Чырвоная Слабада адсвяткавалі свята Дажынкі хлебаробы Салігорскага раёна. Як усякі селянін да свята ўпрыгожвае сваё падвор’е, так раённыя ўлады шмат зрабілі для жыхароў пасёлка.

Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Старшыня сельвыканкама Чырвоная Слабада Алена Шкурко. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Вось што сказала старшыня Чырвонаслабодскага сельвыканкама Алена Шкурко: «Свята чакалі цэлы год. Да гэтага дня зрабілі шмат для дабрабыту жыхароў.

Вось няпоўны пералік зробленага:

Реклама
  • адрамантавалі праязныя вуліцы, на якіх зрабілі пешаходныя тратуары. Раней дарослыя і дзеці хадзілі па праезжай часці;
  • пабудавалі аўтобусныя прыпынкі, на вуліцах зрабілі эканамічнае асвятленне, паставілі светадыёдныя лямпы;
  • сямі шматкватэрным дамам зрабілі капітальны рамонт;
  • у пасялковым парку высадзілі 400 маладых дрэўцаў;
  • па пасёлку выставілі кантэйнеры для смецця;
  • адрамантавалі будынкі грамадскага карыстання; у школе пабудавалі сучасную спартыўную пляцоўку.

Шчыры дзякуй кіраўнікам прадпрыемстваў пасёлка, а кіраўніку ПМК-9 Аляксандру Іголкіну нізка кланяюся. Па яго ініцыятыве пабудавана ў цэнтры горада сцэна, а за пасёлкам адноўлена «Святая крынічка», пры якой наладжана купальня. Цяпер гэта знакавая мясціна не толькі Чырвонай Слабады, але і ў раёне. Шмат зроблена для адраджэння рэчкі Вызенка, а ўздож русла з’явілася зона адпачынку. Спадзяёмся, што гэта толькі пачатак. У наступным годзе ў пасёлку павінны быць вялікія перамены да лепшага, бо пасёлак трапіў у лік малых гарадоў па адраджэнні ў прэзідэнцкую праграму".

На цэнтральнай плошчы выстаўка сяльгастэхнікі. Побач з еўрапейскімі машынамі стаяць камбайны беларускай вытворчасці. Калі беларуская тэхніка вызывае павагу, то еўрапейская — здзіўленне. Ды як не дзівіцца, калі еўрапейская сеялка дакладнага высеву з адначасовым унясеннем мініральных тукаў шырынёй 18 метраў, а магутнасць рухавіка трактара да яе — 420 конскіх сіл. Такая сеялка за адзін праход высявае, напрыклад, кукурузу адразу ў 24 радкі. Але агульнае ўражанне ад беларускай тэхнікі задавальняе. За апошнія гады зроблен вялікі крок у тэхнічны прагрэс. У пасялковым парку наладзілі імпрэзы сялянскіх падвор’яў: заходзь у любы двор, цябе пачастуюць. Шчырыя душой беларусы! Адным словам — свята. Гучыць музыка, раздаюцца песні. Раён намалаціў больш за 70 тысяч тон зерня, што трошкі менш за мінулы год, але ў жывёлагадоўлі поспехі нядрэнныя. Пасля палудня перадавікі сельскай гаспадаркі атрымалі ўзнагароды.

Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Механізатар Аляксей Камяк працуе на тэхніцы з Францыі. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Вось так выглядае 18-мятровая тэхніка. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Зайдзі, пачастуйся! Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Гэта карова дае малака столькі, што стала рэкардсменкай на калгаснай ферме. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Гэтыя вясковыя прылады памятаюць толькі пажылыя людзі. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Пенсіянерка з вёскі Заўшыцы прапануе свае вырабы. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Прадукцыя рыбгаса «Карпыч». Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Крысціна Макарэвіч: «Мне падабаецца старынны строй». Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Зайдзі, пачастуйся! Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Тэхніка беларускіх машынабудаўнікоў. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Як у Салігорскім раёне святкавалі Дажынкі
Да свята паставілі на ўездзе ў Чырвоную Слабаду гэты знак. Фота: Уладзімір Амяльчэня
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии