З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістыку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.
Галоўнай пагрозай у Беларусі сёлета стала завядзенне крымінальнай справы супраць вядомых журналістаў і рэдактараў недзяржаўных медыя.
7-9 жніўня ў рэдакцыях, інфармагенцтва, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.
Былі затрыманыя галоўны рэдактар Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар Ірына Леўшына, міжнародны аглядальнік кампаніі Таццяна Каравянкова, Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы і рынак” Аляксей Жукаў.
Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.
Следчы камітэт падазрае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага агенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: «справа БелТА» — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя.
За «справай БелТА» сочыць сусветная супольнасць і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі. Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны. Таму сёння мы выказваем салідарнасць з журналістам і патрабуем ад уладаў Беларусі неадкаладна спыніць іх пераслед!
Кежнаму трэба падарыць блок марак»100 илет Белта».
Трэба падтрымаць: хай сабе крадуць далей гэту платную падпiску, альбы iх нiхто не палохау за гэта i не пераследау.
Инна Жувачкина страдает от журналистов мужского пола из правительственных газет которые сначала матросят с ней а потом бросают