У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі случчанкі

0
Реклама

Дапаможнік «Абаронім мову» случчанка Аліна Нагорная напісала ў суаўтарстве з моўным інспектарам Ігарам Случаком. Грошы на выданне кнігі яны сабралі за некалькі дзён праз краўдфандынг.

На прэзентацыі аўтары расказалі гісторыю стварэння дапаможніка, а таксама адказалі на пытанні гасцей аб тым, як абараняць сваё права карыстацца роднай мовай. Наведвальнікі прынялі ўдзел у віктарыне пра беларускую мову і атрымалі экзэмпляры дапаможніка ў падарунак. Напрыканцы вечара выступіў праект ETHNO_BEAT.

Прэзентацыя адбылася 9 кастрычніка ў мінскай культурніцкай прасторы «Тартак».

Реклама