Случчанка выдала дапаможнік па абароне беларускай мовы

3
Случанка выдала дапаможнік па абароне беларускай мовы
Ігар Случак і Аліна Нагорная. Фота з архіва Аліны Нагорнай
Реклама

Сродкі для выдання кнігі - 2400 рублёў - яна разам з суаўтарам сабрала за два дні. «Гэта сведчыць аб тым, што праца па абароне мовы патрэбна людзям», — кажа аўтарка, каментуючы такую актыўную падтрымку беларусаў.

Аліна Нагорная расказала «Кур'еру», як прыйшла ідэя напісання кнігі і чаму трэба абараняць родную мову.

Звяртаюцца за парадамі

«Я паліттэхнолаг грамадзянскай ініцыятывы «Умовы для мовы». Яе мы з Ігарам Случаком заснавалі, каб займацца абаронай правоў беларускамоўных грамадзян.
Да нашай ініцыятывы часта звяртаюцца за парадамі, што рабіць, калі, напрыклад, хочацца вывучаць усе прадметы ў школе па-беларуску, але няма такой магчымасці? Як зрабіць так, каб беларуская мова з’явілася на вулічных шыльдах і інш.

Реклама

Кожнае з гэтых пытанняў мае алгарытм вырашэння. Усе гэтыя алгарытмы Ігар Случак распрацаваў за гады сваёй практыкі. Іх сабралося даволi шмат. Я дапамагла іх падаць у простай форме. Самыя папулярныя мы змясцiлi ў дапаможнiку.

Першая частка кнігі складаецца з гэтых алгарытмаў, а ў другой — сабраны артыкулы з беларускага заканадаўства, якія тычацца беларускай мовы і моўных правоў. На іх можна спасылацца ў спрэчных пытаннях.

За два дні Аліна Нагорная і Ігар Случак сабралі 120% грошай, неабходных для выдання кнігі.

Ёсць дыскрымінацыя

Беларуская мова — дзяржаўная, як і руская. Але будзем рэалістамі - ёсць дыскрымінацыя правоў беларускамоўных. Напрыклад, у адукацыі, у СМІ, у судах, у дзяржаўнай службе. Нават просты прыклад: у нас дзве дзяржаўныя мовы, але 3% законапраектаў прымаюцца на адной мове і 97% на іншай. Зразумела, на якой, праўда?

Ігар Случак, з якім мы напісалі гэтую кнігу, абараніў дысертацыю на тэму «Рэалізацыя дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь». І мы можам сказаць на навуковым узроўні, што беларуская мова дзяржаўная шмат у чым толькі на паперы.

Павага да сябе

Сваё права на мову важна абараняць, як і іншыя свае правы. Калі б людзі былі больш смелыя і актыўныя, мы б даўно жылі ў іншай дзяржаве, з нармальнымі заробкамі, якаснай аховай здароўя, адукацыяй, за якую не сорамна, добрай экалогіяй і высокай культурай. І беларуская мова іграе ў гэтым вялікую ролю, бо яна адзін з галоўных чыннікаў нашай незалежнасці і павагі да сябе".

Прэзентацыя дапаможніка адбудзецца 9 кастрычніка ў Мінску. У ёй прымуць удзел тыя, хто дапамог у выданні кнігі. Пазней кнігу прэзентуюць у Слуцку, Гомелі і Баранавічах.

Аўтары будуць распаўсюджваць кнігу на адукацыйных прэзентацыях ініцыятывы «Умовы для мовы», а таксама рассылаць у бібліятэкі.

Реклама

3
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
2 Авторы комментариев
За справедливость!

А для чего делать презентацию книги, если о ней уже написали в СМИ?

Проходил мимо

Отмыть собранные деньги.

Проходил мимо

«Я паліттэхнолаг грамадзянскай ініцыятывы «Умовы для мовы».

Тогда я сразу папа Римский, что ужмелочиться.