«Калі едзеш на ровары, падскокваеш ледзь не да неба». Як веладарожка ў Вясеі стала небяспечнай

3

Веласіпедная дарожка, якая злучае Вясею і Слуцк, зарасла травой, патрэскалася і пакрылася ямамі. Гарадскія актывісты просяць мясцовую ўладу добраўпарадкаваць яе.

Пра гэта «Кур'еру» паведаміла Вераніка Васільева, жыхарка вёскі.

Реклама

«Здаецца, шчасце-радасць, калі аўтобус не ходзіць: сеў на ровар — і праз 15 хвілін ты ў старажытным горадзе Слуцку. Колькі сябе памятаю, увесь час ездзілі-хадзілі па гэтай дарожцы сустракаць маму. Гэта традыцыя існавала больш за 10 год. Але нічога не вечна. Дарожка пачала зарастаць, узніклі трэшчыны і ямы. Як я разумею, асаблівага дагляду не было, або ён быў мінімальным. Калі едзеш на ровары, падскокваеш ледзь не да неба. У пешаходаў іншая праблема — можна спатыкнуцца і пацалаваць асфальт», — распавяла Вераніка.

Яна прыводзіць прыклад, як адзін дзядуля не вытрымаў гэтых «амерыканскіх горак» і вырашыў, што на нагах бяспечней: слёз і пайшоў з роварам у руках у Падзер. Па словах дзяўчыны, моладзь, якой заўсёды кудысці трэба, не саромеецца хутка ездзіць па праезжай частцы, што стварае пагрозу ўтварэння ДТЗ.

«Выйсце я бачу адно — абнавіць нарэшце гэты важны сродак камунікацыі паміж горадам і вёскай, і не ствараць небяспекі жыццю жыхароў Слуцка і Слуцкага раёну», — дадала Вераніка.

Слуцкія актывісты адправілі зварот у Слуцкі райвыканкам, у якім папрасілі мясцовую ўладу абнавіць палатно дарожкі паміж Вясеяй і Слуцкам. Пра гэта «Кур'еру» паведаміла Аліна Нагорная.

«Калі едзеш на ровары, падскокваеш ледзь не да неба». Як веладарожка ў Вясее стала небяспечнай
Фота прадаставіла Вераніка Васільева

«Калі едзеш на ровары, падскокваеш ледзь не да неба». Як веладарожка ў Вясее стала небяспечнай

«Калі едзеш на ровары, падскокваеш ледзь не да неба». Як веладарожка ў Вясее стала небяспечнай

«Калі едзеш на ровары, падскокваеш ледзь не да неба». Як веладарожка ў Вясее стала небяспечнай

«Калі едзеш на ровары, падскокваеш ледзь не да неба». Як веладарожка ў Вясее стала небяспечнай

3 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Николай Зыков
Николай Зыков
28 июля 2018 06:14

Гэтая дарожка і раней была у дрэнным стане, карані дрэваў уздымаюць асфальт.І да ільнозаводу німа веладарожкі, калі ехаць далей у горад, на працягу не меней кіламетра німа тратуараў каля промзоны. Таму і раварысты там едуць па дарозе. Добрая прапанова.Трэба павысіць бяспеку на дарогах.

2015 go to Sluzk
2015 go to Sluzk
28 июля 2018 18:36
Ответить на  Николай Зыков

Это верно-от Домашнего до л. завода поганая трасса для ровара.

2015 go to Sluzk
2015 go to Sluzk
28 июля 2018 18:35

Я по той дорожке раза 4 в неделю езжу. Нормальная дорожка.