Ліст з Мінска: «Народная воля» + Слуцк

1
Ліст з Мінска: «Народная воля» + Слуцк
Фото с сайта nv-online.info

Шаноўныя мае землякі!

Я ўжо дваццаць чацвёрты год выдаю агульнанацыянальную незалежную газету «Народная Воля». Яе крэда:

Реклама

Мы служым не ўладзе.
Мы служым не партыям.
Мы служым не алігархам.
Мы служым не апазіцыі.
Мы служым свайму сумленню.
Мы служым Свабодзе Слова.
Мы служым Дэмакратыі,
якая на першае месца ставіць
сілу закона, а не закон сілы.
Мы служым Чалавеку, які мае не
толькі абавязкі, але і правы.
Мы служым сваім паважаным чытачам!
Мы служым Беларусі!

«Народная Воля» зможа толькі расшырыць Ваша інфармацыйнае поле — мы асвятляем падзеі як нашай краіны, так і сусветныя. Для журналістаў «Народнай Волі» няма забароненых тэм, як няма і недатыкальных асоб. Галоўнае для нас Праўда і яшчэ раз Праўда. Матэрыялы друкуюцца на дзвюх мовах — беларускай і рускай.

Рады будзем, калі на Вашым стале побач з «Кур`ерам» з`явіцца і «Народная Воля», якая выходзіць два разы ў тыдзень — у аўторак і пятніцу. Падпісацца можна ў любым паштовым аддзяленні. Каб атрымліваць «Народную Волю» ўжо з 1 жніўня, зрабіце гэта, калі ласка, да 26 ліпеня. Для індывідуальных падпісчыкаў наш індэкс — 63 222. Падпісацца можна на любы тэрмін — месяц, два, тры, паўгода…

Руку на сяброўства, дарагія землякі -
Іосіф Сярэдзіч, заснавальнік, выдавец і галоўны рэдактар газеты «Народная Воля»

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 go to Sluzk
2015 go to Sluzk
17 июля 2018 21:50

Когда есть Курьер в Нар. воле нет нужды.