У Салігорску пачынаюць узводзіць яшчэ адну царкву. Гэта будзе храм святой вялікамучаніцы Варвары

0

Яшчэ не скончылася будаўніцтва храма святой Матроны Маскоўскай, які ўзводзіцца побач з прафілакторыем «Бярозка» на беразе вадасховішча, як пачынаецца будаўніцтва новага — храма святой вялікамучаніцы Варвары. Ён размесціцца таксама на беразе вадасховішча ў Кавалёвай Лазе, насупраць спартыўнай залы бокса.

У Салігорску пачынаюць узводзіць яшчэ адну царкву. Гэта будзе храм святой вялікамучаніцы Варвары, Слуцк
Будаўнічую пляцоўку ўжо абгарадзілі, завезлі першыя будаўнічыя матэрыялы. Фота: Уладзімір Амяльчэня
У аддзеле капітальнага будаўніцтва Салігорскага райвыканкама «Кур'еру» паведамілі, што салігарчане адобрылі ідэю храма. Згодна з паданнямі, святая Варвара бароніць усіх, хто працуе ў нетрах зямлі. Заказчыкам будаўніцтва з’яўляецца прыход Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў горадзе Салігорску.

«Першапачатковы праект храма быў драўляны. Але ў апошні час заказчык хоча замяніць будаўнічы матэрыял на больш моцны — цагляны. Мы, архітэктары, прытрымліваемся такой думкі, што драўляны храм больш імпануе да акружаючага асяроддзя.

Пакуль канчатковага рашэння няма, ці храм будзе драўляны, ці каменны, памеры храма ад гэтага не зменяцца. Агульная плошча царквы — 309 кв. м, зала дазволіць адначасова прымаць да 180 прыхаджан", — сказаў Валянцін Стасюкевіч, галоўны архітэктар горада.

У Салігорску пачынаюць узводзіць яшчэ адну царкву. Гэта будзе храм святой вялікамучаніцы Варвары, Слуцк
Фота: Уладзімір Амяльчэня