Настаўніца з Салігорска: Дзіўлюся дабраце нямецкіх людзей

3
Дзіўлюся дабраце нямецкіх людзей, Слуцк
ХУТКА Ў ДАРОГУ. Ужо праз два тыдні — 14 ліпеня — 10 наву-чэнцаў Пясчанскай школы паедуць у Германію. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Реклама

Так кажа настаўніца нямецкай мовы Валянціна Танко з вёскі Пясчанае Салігорскага раёна.

Пясчанская школа ў Салігорскім раёне асобная, бо вучацца ў ёй дзеці з вёсак палескай зоны, якая трапіла пад чарнобыльскую хмару. Другая асаблівасць — са 119 яе навучэнцаў чвэрць — дзеці прыёмныя, якія знайшлі тут сваіх новых бацькоў. І трэцяя — за дзесяць апошніх гадоў 147 вучняў школы пабывалі ў Германіі.

Валянціна Танко 43 га­ды выкладае нямецкую мову ў Пясчанскай школе і з 2008 года возіць дзяцей на аздараўленне ў горад Марлаў, што на беразе Балтыйскага мора ў Германіі.

Реклама

«Усякі раз дзіўлюся даб­раце нямецкіх людзей, іх шчырасці, адкрытасці, з якой нас сустракаюць і прымаюць. У гэтым актыўны ўдзел прымае сам губернатар горада, — кажа Валянціна Танко. — У мінулым годзе нас пасялілі ў новай школе, у якой яшчэ не вучыліся дзеці горада. Вядома, былі апаскі, што пасля нас школа не будзе мець новы выгляд. Але губернатар так шчыра ўсіх пераканаў, што дзеці з Беларусі самыя лепшыя ў свеце. І мы вытрымалі гэты экзамен. У школе мы пражылі два тыдні, потым дзяцей разабралі па сем`ям».

Па словах настаўніцы, галоўная задача паездак у Германію — аздараўленне дзяцей. У гэтай справе не апошнюю ролю іграюць мора, марское паветра і харчаванне. «Немцы тут стараюцца так накарміць, што часам мне даводзілася стрымліваць іх ста­ранні, — смяецца Валян­ціна Танко. — Дзеці, якія ад нараджэння не мелі добрага догляду, не здольны за месяц набраць вагу. Але мы стараліся, аб`ядаліся шакаладам».

Самі дзеці, якія пабывалі ў Германіі, расказваюць, што ў іх кожны дзень былі новыя забаўляльныя праграмы: то везлі ў ваенны гарадок, знаёмілі з нямецкай тэхнікай, дазвалялі палазіць, пакруціць, што занадта падабалася хлопцам. На другі дзень везлі да пажарнікаў. Абавязкова знаёмілі з конефермай, дазвалялі паездзіць верхам. Але самая цікавая гульня — гэта футбол. «Спачатку гуляем каманда беларуская супраць каманды нямецкай. Пасля кожная каманда з беларусаў і немцаў. Мы вельмі хутка пачыналі разумець адзін аднаго», — кажуць дзеці.

«Кожнаму нашаму дзіцяці немцы дораць вопратку, абутак, школьныя прылады. Шакаладу прывозяць мяшкамі. Вяртаемся дадому з поўнасцю загружаным аўтобусам, — гаворыць Валянціна Танко. — А мы ў Германію вязём свае сувеніры, рыхтуем канцэртную праграму на роднай і нямецкай мовах. Вядома, нашы паездкі каштуюць шмат грошай. Аплачвае ўсё нямецкі бок. У Марлаве існуе грамадскі фонд „Канікулы для дзяцей Чарнобыля“. Жыхары горада ахвяруюць грошы ў гэты фонд. Бацькі нашых дзяцей толькі маюць расходы на афармленне папер на выезд. У Мінску ёсць фонд „Радасць дзецям“, які працуе на нямецкія грошы. Гэты фонд з`яўляецца арганізатарам нашых паездак».

УНП 101 166 185
Пасольства ФРГ у Беларусі

Реклама