На радзіме Васіля Быкава. Жыхары рэгіёна ўшанавалі памяць пісьменніка

4
Сядзіба-музей Васіля Быкава. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Сядзіба-музей Васіля Быкава. Фота: Уладзімір Амяльчэня

Случчане і салігарчане ўзялі ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных памяці беларускага пісьменніка Васіля Быкава, які пайшоў з жыцця 22 чэрвеня 15 гадоў таму.

У суботу, 23 чэрвеня, у вёсцы Бычкі, што на Віцебшчыне, было людна. Сюды, на сядзібу-музей Васіля Быкава, прыехалі каля сотні літаратараў, грамадскіх дзеячаў, творчай інтэлігенцыі. Для мяне асабіста было цікавым, што сярод прысутных шмат людзей з вялікім званнем «доктар навук», «прафесар».

Реклама

Юрась Меляшкевіч, намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Рух за свабоду», расказаў, як збіраліся грошы на пабудову сядзібы-музея Васіля Быкава, каб не дапусціць яе знікнення. Іншыя ўспаміналі, кім асабіста для іх быў Васіль Быкаў.

Прэмію Быкава атрымаў малады літаратар Глеб Лабадзенка. Фота: Уладзімір Амяльчэня

А яшчэ ў гэты дзень у 15-ты раз уручалася традыцыйная прэмія Васіля Быкава. У гэтым годзе яе атрымаў малады літаратар Глеб Лабадзенка, арганізатар бясплатных курсаў «Мова нанова», у тым ліку ў Слуцку і Салігорску.

Цікавай для мяне была сустрэча з суседам Васіля Быкава Сямёнам Барысавічам Быкавым, якому 87 гадоў. Ён распавёў, што да вайны скончыў два класы. «Памятаю, як ішлі са школы дамоў, часта заходзіў да нас Васіль і мама нас карміла. Мы ўсе тут радня, таму ўсе Быкавы», — сказаў Сямён Барысавіч.

Быкаў Сямён Барысавіч, 87 гадоў, сусед Васіля Быкава

Сёння ў Бычках пражываюць 16 чалавек.

«Калі я быў брыгадзірам, у брыгадзе было 25 мужчын працаздольных. Калгас зваўся „Другая пяцігодка“. Вайна і пасляваеннае кіраўніцтва знішчылі вёску, — лічыць мой суразмоўца. — Недалёка ад нас праходзіла мяжа з Польшчай, дык у нас НКУС усё шпіёнаў шукаў. У выніку больш за два дзясяткі чалавек былі расстраляны. Майго бацьку расстралялі, а праз два месяцы памёр Сталін, людзей пачалі адпускаць дамоў, хто застаўся жывы. Наш край быў багаты. Паглядзіце, якія былі пабудаваны цэрквы і касцёлы. Цяпер яны разбураны, а палеткі зараслі хмызняком».

Бусел. Вартаўнік сядзібы Быкава

Першы раз я быў на Віцебшчыне, на радзіме Васіля Быкава. Уражанні незабыўныя.

4 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Vital Amialkovič
Vital Amialkovič
27 июня 2018 11:13

Дзякуй, Уладзімер, за матэрыял.

Николай Зыков
Николай Зыков
26 июня 2018 08:08

Быкаў, Астаф'еў, пісьменньнікі франтавікі.Пісалі праўду аб той вайне. А сучасная улада праўды не любіць.Светлая памяць пісьменньніку.

2015 was here
2015 was here
26 июня 2018 17:26
Ответить на  Николай Зыков

Вообще т о сучастная улада никакого отношения к прошедшей войне не имеет и соответственно ей побоку правда или неправда, а Быков и Астафьев писали ХУДОЖЕСТВЕННЫЕ (вымышленные) истории. Те тексты что содержат правду (обьективную или субьективную) называются мемуары или публицистика.

2015 was here
2015 was here
25 июня 2018 18:14

Кали жыу у гэтай сядзибе яшчэ не писай гадасцеу на Беларусь.