Залаты медаліст у вясковай школе — амаль каштоўнасць

1
Залаты медаліст Пагосцкай школы Салігорскага раёна Данута Трызнюк. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Залаты медаліст Пагосцкай школы Салігорскага раёна Данута Трызнюк. Фота: Уладзімір Амяльчэня

У вясковых школах выпускнікоў — лічаныя вучні. Таму залаты медаліст амаль каштоўнасць. Дануту Трызнюк з Пагосцкай школы можна назвасць такой каштоўнасцю.

Сёння ў школе — 62 вучні, у выпускным класе — толькі чатыры.

Реклама

Як сказала карэспандэнту «Кур'ера» Аксана Лосік, класны кіраўнік выпускнікоў, у гэтым годзе школе моцна пашанцавала. Ёсць залаты медаліст! Перад гэтым школа пяць гадоў такіх не мела.

Данута Трызнюк, залатая медалістка Пагосцкай школы, распавяла «Кур'еру», што не памятае, ці ўмела чытаць, калі прыйшла ў першы клас, у дзіцячы садзік не хадзіла.

«Бабуля Ганна вучыла мяне дома, расказвала мне казкі. Дзяцінства прайшло пад яе наглядам, бо мама заўсёды на працы. У школе мне аднолькава лёгка даваліся навукі як фізіка-матэматычнага складу, так і філалагічныя. Паступаць буду на эканамічны факультэт. У які універсітэт — пакуль не вызначылася. Але спадзяюся на далейшае вывучэнне замежнай мовы паралельна з эканомікай. Мяне вабіць у Мінску нямецкі інстытут імя Гётэ», — распавяла медалістка.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
8 июня 2018 00:33

Надежда Беларуси.