Як у Салігорску рабілі цацкі па тэхналогіі 2000-гадовай даўніны

0
Фота: Уладзімір Амяльчэня
Фота: Уладзімір Амяльчэня

У Салігорскім Цэнтры творчасці 24-га траўня кіраўнік студыі «Скарбонка» Мікалай Пратасеня запрасіў жадаючых жыхароў горада пазнаёміцца са студыяй, пабачыць чым тут займаюцца дзеці, самім зрабіць па свайму жаданню дзіцячую цацку з гліны.

К вызначанаму часу ў Цэнтр прыйшло шмат дзяцей з бацькамі, матулямі і дзядулямі, а так сама двое хлапчукоў з Германіі са сваёю мамай. Яны ў гэтай студыі не першы раз.

Цікава было бачыць, як гліняная цацка, якой на Беларусі, згодна паданняў археолагаў болей двух тысяч гадоў, у гэты момант жыве побач з цацкамі тэхнічнага прагрэсу: адны стараліся зрабіць нешта з старажытных часоў, а другія фатаграфіравалі і здымалі на відзік працэс творчасці.

Ціха займаўся справай малады хлапец, апрануты ў цяльняшку. Як высвятлілася, гэта Ілья Місючэнка. Ён толькі што дэмабілізаваўся з Арміі і лепіць герб сваёй дэсантнай брыгады. Студыя «Скарбонка» для яго была школай з сямі гадоў і да прызыва ў армію. «Спадзяюся, што атрыманыя ўменні і мастацкі густ ад Мікалая Пратасені мне згодзяцца ў маім жыцці. Вялікі дзеяч культуры Беларусі скульптар Заір Азгур так сама пачынаў ляпіць з гліны», — сказаў Ілля. Фота: Уладзімір Амяльчэня

«Кожны раз, калі прыязджаем у Салігорск, дзеці прыходзяць у студыю „Скарбонка“, каб заняцца творчасцю і мастацтвам: звычайны камочак гліны у руках ператвараецца ў карабліка, або дэльфіна, як на гэты раз», — сказала Ала Відэнманн, мама дваіх дзяцей з Германіі.

Реклама

«У Дзяржаўным Беларускім Універсітэце культуры і мастацтва мяне навучылі шмат чаму. Толькі зрабіць сваімі рукамі звычайную свістульку там не навучылі. Вось я прышла, каб папоўніць сваю адукацыю», — паведала Крысціна, педагог школы № 14.

Педагог студыі «Скарбонка» Таццяна Проніна знаёміц малых удзельнікаў з глінай. Фота: Уладзімір Амяльчэня
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии