Інжынер у Германіі: Маіх заробкаў дастаткова, каб жонка не працавала

Кіраўнік рамонтных работ, інжынер-геадэзіст Міхаіл Івайсюк родам з Заходняй Украіны.  Фота: Уладзімір Амяльчэня
Кіраўнік рамонтных работ, інжынер-геадэзіст Міхаіл Івайсюк родам з Заходняй Украіны.  Фота: Уладзімір Амяльчэня

Кожны год мы з жонкай бываем у Германіі — ездзім да дачкі, якая замужам за немцам, і да ўнукаў. Па маёй просьбе дачка да кожнага прыезду знаходзіць імігрантаў з былога СССР, якія пераехалі ў Германію. Яна дамаўляецца і арганізуе нашы сустрэчы. Мне заўсёды цікава, як жывуць людзі ў чужой краіне, як знаходзяць сябе і сваё прызначэнне.

Мая сустрэча з гэтым чалавекам была нечаканай, не планавалася. У выхадны дзень, калі рабочых па рамонце дома не было, у двары з`явіўся чалавек з тэадалітам. «Ідзі пазнаёмся, — сказала дачка. — Гэта кіраўнік фірмы, якая рамантуе дом. Ён рускамоўны».

Такой сустрэчы я быў рад. Мяне заўсёды цікавяць пытанні, як чалавек апынуўся ў Германіі і як яму тут жывецца. Малады чалавек ахвотна знаёміўся, ахвотна адказваў на мае пытанні. Завуць яго Міхаіл Івайсюк, ён інжынер-геадэзіст, у Савецкім Саюзе скончыў будаўнічы інстытут.

Реклама

Ён расказаў, як апынуўся ў Германіі і як абжыўся.

«У Германіі я з лістапада 2004 года. Да гэтага жыў у Заходняй Украіне, працаваў на будоўлях, нямецкай мовай практычна не валодаў.

У маім пераездзе „вінаваты“ інтэрнэт, які пазнаёміў мяне з дзяўчынай з Германіі. Яна была таксама рускамоўная, таму знаёмства было прыемным. Некалькі разоў сустракаліся ў Венгрыі. Мой бацька напалову венгр, напалову ўкраінец. Вось чаму месцам сустрэч была Венгрыя.

У адну такую сустрэчу дагаварыліся пажаніцца. Яна даслала мне выклік „Жаніцьба“, і ў 2005 годзе мы згулялі вяселле.

Мая жонка нарадзілася ў Сібіры. Яе бацькі пазнаёміліся, калі былі там у лагеры. Калі разваліўся Савецкі Саюз, Германія аб`явіла аб свабодным прыездзе на пастаяннае месца жыхарства грама­дзян яўрэйскай нацыянальнасці. Так сям`я майго будучага цесця апынулася ў Германіі.

Ён узяў крэдыт і купіў добры дом. У гэтым доме я арандую сабе кватэру. Пра цесця трэба сказаць асобна. Ён таленавіты праграміст. Яму 65 гадоў, ніхто не прапануе пакінуць працу і ісці на пенсію. Я дзіўлюся вялікім магчымасцям для чалавека, які хоча працаваць і зарабляць.

Мне здаецца, што ў Германіі няма такой спецыяльнасці, з якой чалавек быў бы непатрэбным. Людзі з нізкай кваліфікацыяй часта злоўжываюць сацыяльнымі паслугамі ў Германіі. Нізка­кваліфікаваная праца аплачваецца 8,6 еўра ў гадзіну. Дзяржаўная дапамога бес­пра­цоўнаму вельмі блізкая да такой аплаты. Таму многія не хочуць працаваць і жывуць на гэтую дапамогу.

Я працую ў фірме „Геадэзія“ інжынерам. У дадатак арга­нізаваў сваю невялікую фірму па рамонце дамоў і кватэр. Маіх заробкаў дастаткова, каб не працавала жонка. Пытання аб вяр­танні на радзіму не стаіць. Жывём тут спакойна, забяспечана. Спадзяюся, што заўтрашні дзень будзе яшчэ лепшым.
Забыўся сказаць, што нямецкую мову вывучыў тут. За гадзіну заняткаў плаціў 1 еўра».

Працяг будзе

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Fak
Fak
17 мая 2018 12:47
Зоя
Зоя
17 мая 2018 19:13
Ответить на  Fak

Очень сильный клип. Вот поэтому я и ненавижу безмозглый лозунг: «Можем повторить!» В ту войну захлебнулись в крови и захватчики и освободители, и простые граждане обеих стран.

Fak
Fak
17 мая 2018 23:58
Ответить на  Зоя
Тролль
Тролль
17 мая 2018 16:56

Прикольно, в выходной день, когда рабочих по ремонту дома не было нечакана пришел Миша Ивайсюк с теодолитом. Видно Владимир Амяльченя про дочку не всё знает, раз поверил, что при ремонте дома данный серьезный прибор по выходным дням необходим.

Проходил мимо
Проходил мимо
17 мая 2018 19:04

У нас такие тоже есть. Но их до обидного мало. И не среди инженеров.