Кірмаш ідэй Міншчыны. Прапануй сваю — і рэалізуй яе

1
Благотворительная ярмарка-продажа.
Реклама

Любіце свой горад і ведаеце, як зрабіць яго больш прывабным для жыхароў і гасцей? Марыце рэалізаваць свае творчыя амбіцыі? Прапануйце ідэю і знайдзіце аднадумцаў і партнёраў, каб яе ажыццявіць.

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследвання грамадскага кіравання «СІМПА» абвяшчаюць Кірмаш праектаў для гарадоў і мястэчак Міншчыны.

Кірмаш праектаў - месца, дзе збіраюцца культурніцкія прапановы, іх аўтары і крытыкі. Гэта магчымасць падзяліцца сваёй ідэяй і натхніць іншых людзей разам яе рэалізаваць.

Реклама

Удзел у Кірмашы праектаў можа прыняць кожны жыхар Міншчыны любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:

  • інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);
  • назву ідэі/праекта;
  • мэту і сутнасць ідэі;
  • чаму і каму гэта неабходна;
  • калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;
  • якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія — шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Інструкцыя па падрыхтоўцы прэзентацыі - тут.

Дасылайце свае ідэі да 27 мая 2018 года уключна на адрас kirmash. praektau@gmail.com. Фінальная прэзентацыя праектаў адбудзецца 30 мая ў Маладзечне.

Падчас прэзентацыі вы зможаце:

  • распавесці пра свой праект/ідэю шырокай і невыпадковай аўдыторыі;
  • апрабаваць і прарэкламаваць свае задумы;
  • атрымаць экспертную і народную ацэнку свайго праекта;
  • знайсці аднадумцаў, партнёраў, валанцёраў, пляцоўкі і рэсурсы для рэалізацыі вашай ідэі;
  • пазнаёміцца з іншымі цікавымі і ініцыятыўнымі людзьмі свайго горада;
  • натхніць сваім прыкладам тых, хто таксама мае файныя ідэі, але пакуль не асмеліўся выйсці з імі на публіку.

Пасля выніковай імпрэзы экспертная рада адбярэ найбольш цікавыя і абгрунтаваныя праекты, з прадпрымальнай камандай і канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі, новымі падыходамі да вырашэння праблем і культурна-сацыяльным кірункам. Кампанія «Будзьма беларусамі!» і «СІМПА» акажуць усю магчымую дапамогу: ад кансультацый да рэалізацыі.

Даведкі і падрабязнасці: (+ 375 29) 712 18 03 (Святлана), kirmash_praektau@gmail.com

Як праходзілі Кірмашы праектаў у розных гарадах Беларусі, глядзіце тут.

Реклама