Памёр прадпрымальнік Сяргей Аляксандравіч Шышко

2

Яшчэ некалькі дзён таму Сяргей Шышко завіхаўся ў двары «Гаранта», калі прымацоўваў шыльду з рэкламай аб новых прапановах пакупнікам бытавой тэхнікі.

Усё, здаецца, было ў штатным рэжыме: з’яўляліся новыя планы, нараджаліся новыя ідэі, як развіваць уласны бізнес у арандаваным памяшканні, дзе ў свой час наогул пачынаў сваю працоўную дзейнасць у накірунку бытавога абслугоўвання насельніцтва. Былі надзеі на заўтрашні дзень.

Аднак, на вялікі жаль, 14 красавіка здарыўся інфаркт і адбылося непапраўнае — на 59-ым годзе жыцця Сяргея Аляксандравіча Шышко не стала. Пахаванне адбудзецца ў аўторак, 17 красавіка.

Сябры і былыя супрацоўнікі-калегі смуткуюць і выказваюць глыбокія спачуванні родным і блізкім нябожчыка.