Камісаваных ад тэрміновай службы ўсё роўна трэба навучыць карыстацца зброяй

9
Реклама

Беларускае войска адзначыла сваё стагоддзе. Але я не пра гэта. Я хачу спыніцца на тых, каго медыцынская камісія не дапусціла да службы ў арміі. Многія з апошніх ганарацца гэтым, бо нярэдка ад іх прыходзіцца чуць: хай дурні служаць.

Але ёсць сярод іх і такія, хто з вялікім жалем успрымае гэта рашэнне камісіі, бо яны пасля гэтага лічаць сябе непаўнацэннымі грамадзянамі і па-ўсякаму стараюцца пазбегнуць гэтага.

Мая прапанова: арганізаваць для такіх зборы па вывучэнні і выкарыстанні стралковай зброі, бо, не прывядзі Гасподзь, прыйдзецца ў цяжкую хвіліну ўзяць у рукі зброю і не будзеш ведаць, як ёю карыстацца.

А ад гэтага, пагадзіцеся, можа залежыць жыццё не толькі камісаванага, але і іншых.

Наогул, ці мала ў нас вайскова-ўліковых спецыяльнасцей, дзе не трэба бегаць усялякія кросы з поўнай выкладкай?

Реклама

Ці не патрэбны там камп’ютаршчыкі ці радыёспецыялісты і іншыя, хто паспяхова б выконваў свае абавязкі ў войску?

Я лічу, што гэта «касяк». Не ведаю, у чыёй кампетэнцыі ён знаходзіцца і кім дапушчаны: галоўнакамандуючым, армейскім кіраўніцтвам, генеральным штабам ці аргмабупраўленнем… Трэба гэты «касяк» выпраўляць і чым хутчэй.

Реклама