У Слуцку замест збору подпісаў — пікет, прысвечаны 100-годдзю БНР

15

Учора, 7 студзеня, быў перадапошні дзень для збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Аліна Нагорная, адна з заснавальнікаў грамадскага руху «Дзея», зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу. Подпісы яна не збірала. І рабіць гэта не планавала.

Замест гэтага яна правяла ў Слуцку пікет, прысвечаны 100-годдзю БНР, піша «Новы Час».

Реклама

Фота: «Новы Час»

— Мясцовыя выбары — гэта яшчэ адна фікцыя, якая абыходзіцца народу «ў капеечку». Лічу, што спіс кандыдатаў ужо даўно падрыхтаваны і зацверджаны Слуцкім райвыканкамам, — выказвала сваю думку наконт выбарчай кампаніі Аліна Нагорнаяактывістка. — Ад майго ўдзелу ў выбарах і іншых актывістаў ён аніяк не зменіцца.

Па словах Нагорнай, яна зарэгістравала ініцыятыўную групу дзеля таго, каб мець магчымасць падчас выбарчай кампаніі ажыццявіць пікетаванне і не плаціць за гэта штраф.



— Слуцкія ўлады не дазваляюць ніякіх імпрэз, прысвечаных памяці Слуцкага збройнага чыну, які змагаўся пад бел-чырвона-белым сцягам БНР. У гэтым годзе мы будзем святкаваць 100-годдзе БНР. На дзяржаўным узроўні гэта свята зноў застаецца незаўважаным. Сваім пікетам я і мае сябры нагадваем случчанам пра важны этап у гісторыі нашай дзяржаўнасці. Бо без абвяшчэння БНР магло б не быць і БССР, а таксама сучаснай Рэспублікі, — патлумачыла мэту пікету Аліна.



Падчас пікетавання рэяў бел-чырвона-белы сцяг, а ўдзельнікі вулічнай імпрэзы адорвалі жыхароў горада памяткай пра Слуцкі збройны чын і каляндарыкамі з партрэтамі ўдзельнікаў Слуцкага паўстання і выявай бел-чырвона-белага сцяга. Прыкладна 300 чалавек панеслі дамоў памяць пра гістарычныя падзеі. Аматары фатаздымкаў зрабілі іх на фоне хэштэгу #БНР100.

Доўжыўся пікет каля 4-х гадзін. Міліцыянты не перашкаджалі яго праводзіць, а толькі сачылі за мерапрыемствам, седзячы ў аўтамабілі.



Цікава было паназіраць за мінакамі. Адны з іх абыякава глядзелі на прысутных і насцярожана абыходзілі. Іншыя з задавальненнем атрымлівалі падарункі і нават уступалі ў размову пра выбары, БНР і Слуцкі збройны чын. Большасць з гэтых людзей адмоўна ставяцца да выбараў кандыдатаў у мясцовыя саветы, паколькі тыя нічога не вырашаюць.

Многія з случчан нешта недзе чулі пра БНР, але не маюць акрэсленай пазіцыі.

А некаторыя негатыўна выказаліся пра ўрадавую антынацыянальную палітыку.



Жанчына сталага ўзросту, якая назвалася Нінай Паўлаўнай, — жонка былога ваеннага. Па службоваму абавязку мела магчымасць пажыць і ў Польшчы, і ў Расіі.

— Мне было няёмка слухаць палякаў, калі яны гаварылі пра тое, што на тэрыторыі нашай краіны павінна быць Польшча. Палякі добра ведаюць гісторыю Рэчы Паспалітай таго часу, калі яна падабрала пад сябе Беларусь. Суседзі расійскага паходжання ў сваю чаргу адмаўлялі беларусам у праве мець сваю дзяржаву. Дарэчы, адным з аргументаў для іх з’яўлялася панаванне расійскай мовы ў Беларусі. Яны лічаць, што сапраўдны народ не будзе гаварыць на мове іншай дзяржавы без асобага прымусу. Мне было няёмка і чамусьці сорамна, — падзялілася сваімі ўспамінамі пра размовы з жыхарамі суседніх краін жонка ваеннага.

15 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
ingenegr
ingenegr
8 января 2018 11:30

А где Шантыр, Бабарэка, Гладкий, Метельский??? Где фамилии 14-ти слуцких партизан, расстрелянных за независимость БНР?

За справедливость!
За справедливость!
8 января 2018 14:06
Ответить на  ingenegr

А вот они — здесь!
https://uploads.disquscdn.c

За справедливость!
За справедливость!
8 января 2018 13:39

Люблю отдел новостей Курьера. Теперь у них появилась новое имя мученицы — Аліна Нагорнаяактывістка. Вы уверены, что она сменила фамилию? Или опять «косяк»?

Городской
Городской
8 января 2018 14:33

Какой-то клоунский колпак на голове у нее, цирк и на арене двое))) Пикет прям удался. Зачем ей разрешили если она занимается совсем не тем чем должен заниматься кандидат, она же подписи не собирает, зато шоу хочет, лишний раз привлечь внимание. Жидковат перформанс получился.

Kron
Kron
8 января 2018 16:03
Ответить на  Городской
2015 was here
2015 was here
9 января 2018 00:32
Ответить на  Kron

Надо же как Алка скурвилась по сравнению с эпохой Арлекино…

2015 was here
2015 was here
8 января 2018 21:17
Ответить на  Городской

Это не колпак, а «дужа маднючая шапка».

Сергей
Сергей
8 января 2018 14:49

Каждый раз наблюдая такое зрелище, убеждаюсь, как неудачно у людей получается привлечь внимание общественности.

Влад
Влад
8 января 2018 17:46

Девочка ни о чём.

Skoda Superb
Skoda Superb
8 января 2018 18:46
Ответить на  Влад

А сам то ты о чём? Видно только и умеешь что в диван пердеть

Житель
Житель
8 января 2018 20:13

Так собери подписи, которых надо совсем немного и иди в депутаты. Не выберут? А у вас ведь много желающих. Вот по 40 участкам и выдвинете по два три на каждый своих кандидата. Наверняка многие пройдут, а не пройдут, так оттянут голоса от официального кандидата. То же неплохо. Но если повыбирают, то сразу проблема. Вот вам какая-никакая власть, а работы то нет. Работать то не хочется. Вот тогда лучше буду мучеником. Такая маска значительно лучше, чем что-то сделать конкретно для людей.

Котяра
Котяра
8 января 2018 21:23

Тут все просто — забывать стали оппов, вот и решили о себе напомнить, да и кубышку пополнить. Ну и утеплиться Алiне нужно, замерзла небось на своем пикете!

2015 was here
2015 was here
9 января 2018 00:30

Нормальная деука по крайней мере не то что некоторые. Мне тоже календарик достался. Положу его к президентскому «время выбора».Через энное число лет загоню их по спекулятивным ценам или статью накатаю.

volf
volf
9 января 2018 07:20

З так званымі «выбарамі» усё ясна. Многія іх праігнаруюць. Але, на маю думку, слуцкі гарвыканкам не вылучае самастойна кандыдатаў, усё даводзіцца да Мінска і адтуль ідзе дазвол. Палякі памыляюцца, калі лічаць Рэч Паспалітую толькі польскай дзяржавай, гэта назва «рэспубліка» у польскай транскрыпцыі. Ну, а тое, што расейцы адмаўляюць Беларусі у самастойным існаваніі, нічога дзіўнага, яны хворыя вялікадзяржаўным шавінізмам і гэта будзе доўга. А беларусам трэба ведаць сваю гісторыю, а не трактаваць яе у расійскай версіі, пра што Нагорная і напомніла.

ingenegr
ingenegr
9 января 2018 12:19
Ответить на  volf

Сегодня существует несколько версий истории Беларуси. Литовская, русская, центристская… Но все эти версии касаются истории государств: Киевская Русь, ВКЛ, РП. Северо-Западный край РИ, БНР, БССР, РБ. Своя история белорусов и заключается в формировании независимого народа под влиянием: славян и балтов, поляков и угро-финнов на базе местных племен кривичей, радимичей, дрыговичей. Нет возможности местное население разделить вычислив степень влияния на формирование основ белорусской нравственности законодательной базы какого-либо из перечисленных государств или национальных особенностей какого-либо народа. Попытки найти это разделение всегда будут приводить к внутри национальным конфликтам. Поэтому разумнее искать не поводы для разделения (это просто не возможно), а поводы для объединения. Россия сегодня, допустим, объявила свою национальную идею — Единая Россия (не смотря на свою многонациональность).… Подробнее »