З Новым годам Вас, шаноўныя чытачы і суаўтары

2
Реклама

Рэдакцыйная праца 2017 года, лічы, адышла ў гісторыю. Разам з усімі ўдачамі і недахопамі. На фінішы-2017, прызнаемся, прыемна было адчуваць узросшую падтрымку сваёй неабыякавай аўдыторыі. Дзякуй вялікі!

Падвядзенне ўсіх вынікаў яшчэ наперадзе, аднак kurjer.info і сёння ўжо можа адзначыць, што натхнялі найбольш на творчую працу і з’яўляліся менавіта такім «наркотыкам» зваротная сувязь з вамі, шаноўныя, ваша жаданне падзяліцца набалелым, пакрытыкаваць за пралікі і папоўніць скарбонку новых цікавых ідэй.

Са спадзяваннямі, што гэта атрымаецца перанесці і захаваць у Новым 2018 годзе, рэдакцыйны калектыў адрасуе Вам сваю ўдзячнасць і запрашэнне і надалей разам адсочваць і рабіць аб’ектыўную і аўтарытэтную стужку навін Случчыны і нашага рэгіёна.

Реклама

З Новым годам! Здароўя ўсім Вам, прыбытку і асалоды ад паўсядзённых спраў!

Реклама