З Нараджэннем Хрыстовым

0

Пад покрывам бэтлеемскай ночы здарылася адна з найвялікшых таямніцаў нашай веры. Той, які з’яўляецца Панам над панамі і Каралём над каралямі, прыйшоў на свет, несучы ўсім людзям спакой і радасць.

Няхай таксама і на Вас, паважаныя чытачы, сплывуць розныя ласкі ад Божага Дзіцяці.

Няхай Хрыстос нараджаецца ў Вашых сэрцах, а Яго міласць няхай Вас перамяняе і напаўняе спакоем.

Реклама

Народжаны Езус няхай будзе для Вас вытрымкаю ў цяжкасцях, моцаю ў кожны дзень і надзеяй у кожную гадзіну. Жадаем вясёлых і перапоўненых любоўю Бога святаў, а таксама шчаслівага 2018 года.

Са святочным віншаваннем,
а. Аляксей Рамановіч, настаяцель, і прыхаджане парафіі св. Антонія

Запрашаем да супольнай малітвы

  • 24 снежня — у 24.00
  • 25 снежня — у 15.00
  • 1 студзеня — у 15.00.
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии