«Дзякуй Сталіну і Ежову…» Пра што пісала слуцкая газета «Праўда на рубяжы» ў 1937 годзе

10

Палітычныя рэпрэсіі ў Савецкім Саюзе дасягнулі найбольшых маштабаў у 1937 годзе. Случчына — не выключэнне. Калі ў 1936 го­дзе былі арыштаваны 28 случчан, то ў 1937 го­дзе — 843. У тым жа трагічным годзе на Случчыне былі расстраляны не менш за 176 яе жыхароў і прыкладна 320 чалавек з іншых мясцін Беларусі.

Узнавіць падзеі 1937 года ў пэўнай ступені можа дапамагчы тагачасная газета «Праўда на рубяжы» — орган Слуцкіх акруговага і раённага камітэтаў Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі і акруговага выканаўчага камітэта. Тады Слуцк быў і раённым цэнтрам, і «сталіцай» акругі, у якую ўваходзілі Грэскі, Капыльскі, Любанскі, Слуцкі, Старобінскі і Чыр­во­наслабодскі раёны.

Звычайныя клопаты

Для случчан 1937 год пачаўся больш-менш спакойна, аб чым сведчаць пажоўклыя ад часу старонкі газеты. Яна заклікала хлебаробаў рыхтавацца да веснавой сяўбы, паведамляла пра сацыялістычныя абавязацельствы калгасаў, пра перапіс насельніцтва.

У Слуцкім гарсавеце 5 студзеня засядала секцыя ліквідацыі непісьменнасці. У Амговіцкім сельсавеце адкрыта новае паштовае аддзяленне. «Белтытуньгандаль» выдзеліў 20 000 рублёў для абсталявання на вуліцы Пралетарскай у Слуцку «ўзорнага магазіна табачных выра­баў». Раённы аддзел су­вя­зі пачаў дастаўляць па­сылкі сваім кліентам дамоў. У гэтыя ж дні на беразе Случы каля вуліцы 8 Сакавіка адкрыўся каток, а ў гарадскім Доме культуры давала канцэрты Ізабела Юр`ева з брыгадай. Былі і непрыемнасці: з 4 студзеня забаранялася выкарыстоўваць электрычную энергію для асвятлення памяшканняў з васьмі да сямнаццаці гадзін.
Як бачым, газетныя матэрыялы былі пра звычайныя клопаты гараджан і вяскоўцаў.

Реклама

Расстраляць шалёных сабак

Але 24 студзеня акруговая газета перадрукавала з органа ЦК Усесаюзнай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) газеты «Правда» перадавы артыкул «Трацкісцкія шпіёны, дыверсанты, здраднікі Радзімы» пра судовы працэс над так званым «паралельным антысавецкім трацкісцкім цэнтрам». Потым у шасці нумарах перадрукоўвала з «Правды» стэнаграму судовага працэсу, а 29 студзеня змясціла такі зварот: «Мы, дзеці-піянеры нашага двара (вуліца Камсамольская, 11) просім Вярхоўны суд расстраляць трацкісцкіх бандытаў, якія хацелі адабраць у нас шчаслівае дзяцінства. Яны, гэтыя трацкісцкія бандыты, хацелі забіць нашага любімага бацьку Сталіна. Мы вельмі дзякуем НКУС і тав. Ежову, якія выкрылі шалёных трацкісцкіх сабак і не далі ім выканаць свае злачынныя планы».

Каменціраваць такое цяжка: дзеці патрабуюць пакараць смерцю людзей, пра якіх нічога не ведаюць. Але ж у дзяцей былі шматлікія прыклады дарослых. У раёне прайшлі мітынгі і сходы, якія сталі дзейсным рычагом ажыццяўлення рэпрэсіўнай палітыкі. «Знішчыць гадаў», «расстраляць шалёных сабак» патрабавалі працаўнікі калгасаў «Праўда», «1-е Мая», арцеляў «Перамога», «Чырвоная зорка», электрастанцыі, слухачы вячэрняй школы. Сігналы аб «шкодніцкай дзейнасці» ўсё часцей сталі з`яўляцца на старонках «Праўды на рубяжы» пад такімі, напрыклад, загалоўкамі: «Разбазарваюць працадні», «Вораг у калгасе», «Конюхі бяздзейнічаюць».

Прыемная навіна чакала случчан 1 чэрвеня: магазіны горада прадавалі тавары па зніжаных цэнах. У гэ­ты дзень, як сведчыць «Праўда на рубяжы», слуцкі ўнівермаг № 1 прадаў тавараў на 2500 рублёў, раней дзённая выручка не перавышала 2000 рублёў.

А ў Маскве зноў знайшлі «ворагаў народа». На гэ­ты раз — у асобах М.М. Ту­ха­чэўскага і яшчэ сямі военачальнікаў. Працэс па іх справе ішоў адзін дзень, прыгавор — усіх расстраляць.

12 чэрвеня «Праўда на рубяжы» змясціла падборку матэрыялаў «Працоўныя акругі аднадушна патрабуюць расстрэлу фашысцкіх шпіёнаў!». Рэзалюцыі з такім зместам прынялі ўдзельнікі мітынгаў у ар­целях імя Молатава і «Пралетарый», акруговай бальніцы, Кіраўскай школе і ў іншых калектывах.

Вакол адныя шкоднікі

Неўзабаве пачалося жніво. «Праўда на рубяжы» пісала аб стараннай рабоце асобных калгаснікаў, некаторых працоўных калектываў, але ў цэлым па акрузе сітуацыя была не вельмі добрай. Савет Народных Камісараў БССР і ЦК КП (б)Б у пастанове «Аб ходзе ўборкі ўраджаю 1937 года па Слуцкай і Мазырскай акругах» адз­на­чылі нізкія тэмпы работ, дрэннае выкарыстанне тэхнікі, вялікія страты ўраджаю. Але сур`ёзнага аналізу становішча спраў, вызначэння шляхоў іх паляпшэння не было. Навошта? Прычына вядомая — «паследствы шкодніцтва». Таму галоўным вызначалася не арганізацыя эфектыўнай работы, а «павышэнне рэвалюцыйнай пільнасці, разаблачэнне і выкарчоўванне тройчы заклятых ворагаў народа, шкоднікаў, дыверсантаў, шпіёнаў германа-японскага і польскага фашызму — трацкістаў, бухарынцаў і іншых лютых ворагаў народа, верных сабак фашызму». Тыповым прыкладам выкрыцця «шкоднікаў» можна назваць артыкул «На электрастанцыі арудуюць ворагі», змешчаны ў «Праўдзе на рубяжы» за 18 жніўня. Чытаем: «Заклятыя ворагі народа — польска-германскія шпіёны, якія арудавалі ў нашай акрузе, вялі шкодніцкую работу, каб сарваць будаўніцтва Слуцкай электрастанцыі… Старшы інжынер Купрыянаў, інжынер Касцянок бяз­дзей­нічаюць. Аварыі на электрастанцыі — па-ранейшаму частая з`ява. Прычыны стануць яснымі тады, калі прыгледзецца да людзей, якія кіруюць электрастанцыяй. Дырэктар Ягораў — стаўленік ворагаў народа. Яго накі­равалі ў Слуцк з адной мэтай — шкодзіць». Са старонак газеты ў «шкодніцкай дзейнасці» абвінавацілі загадчыка сельскагаспадарчага аддзела акруговага камітэта партыі Бабака, загадчыка і старшага агранома акруговага зямельнага аддзела Каралёва і Малочку, кіраўніка будаўнічай канторы Малашонка, загадчыка камунальнай гаспадаркі Эпштэйна.

Ачысціць ад контррэвалюцыі

На пленуме ЦК КП (б) Б 29 ліпеня выключылі з партыі старшыню Слуцкага акруговага выканкама члена ЦК Жалудова (у чэрвені 1938 года яго расстралялі). Вынікі пленума ЦК былі абмеркаваны на пленуме Слуцкага райкама партыі, у рэзалюцыі якога запісана: «Пленум патрабуе ад усёй партыйнай арганізацыі яшчэ большага павышэння бальшавіцкай пільнасці, барацьбы з малейшым самаўспакаеннем, умення распазнаць ворага, бязлітасна выкрываць і выкарчоўваць яго». Такі настрой панаваў і 4 жніўня на агульным сходзе Слуцкай раённай партыйнай арганізацыі. Прынятая сходам рэзалюцыя даручала бюро райкама партыі разгледзець «усе пытанні адносна членаў і кандыдатаў партыі, трымаўшых сувязь з ворагамі народа».

Публікацыі «Праўды на рубяжы» могуць скласці ўражанне, што ў большасці працоўных калектываў заселі шпіёны, шкоднікі, дыверсанты: «Навесці парадак у акруговым тэатры», «Варожая дзейнасць у Слуцкай МТС», «Ачысціць бібліятэкі ад контррэвалюцыйнай літаратуры». Сігна­лы аб неабходнасці прыняць самыя строгія меры супраць «ворагаў народа» мелі злавесны рэзананс: летам і восенню НКУСаўцы арыштавалі амаль тры чвэрці пацярпелых ад рэп­рэсій у 1937 годзе случчан. Хваля арыштаў пракацілася па ўсім раёне: Слуцк, Вынішчы, Замосце, Покрашава, Сорагі…

Разам з заклікамі «выкрываць і выкарчоўваць» «Праўда на рубяжы» змяшчала такія вершы (напрыклад, у нумары за 20 верасня):

Я чытала пастанову,
Перачытвала не раз.
Дзякуй Сталіну і Ежову
За іх клопаты аб нас.

Навагоднім акордам стаў артыкул за 31 снежня: «1937 год паказаў, што ворагі народа — трацкісцка-буха­рынскія найміты фашызму працягваюць і будуць працягваць сваю падрыўную работу. Таму трэба рашуча павысіць рэвалюцыйную пільнасць, бязлітасна граміць ворагаў народа». Наперадзе быў 1938 год.

Реклама

10
Комментарии: будем признательны за ваши отзывы.

Пожалуйста, авторизуйтесь чтобы добавить комментарий.
4 Авторы комментариев
2015 was herevolfАбрам ЛинкольнЗа справедливость! Авторы недавних комментариев
За справедливость!
Гость
За справедливость!

Спасибо. Очень интересно!

2015 was here
Гость
2015 was here

Загадчык камунальнай гаспадарки Эпштэйн атрымау абвинавачванни у шкодницкай дзейнасци у 37 годзе. А сенняшни наадварот падзяки атрымливае. За 80 лет прогрес налицо.

2015 was here
Гость
2015 was here

«Отважнее барсов, зорче орлов нарком безопасности товарищ Ежов»

2015 was here
Гость
2015 was here

Ежов сделал за товарища Сталина всю грязную работу по устранению политической оппозиции на тот свет, а потом и сам получил то что заслужил. Ему омерзение во все времена (что справедливо), а тов. Сталину до сих пор почет и уважение оказывают…

Абрам Линкольн
Гость
Абрам Линкольн

Страшная страна… страшная до тошноты… когда выстроенная система гос. машины заставляет пожирать самых близких людей ради самоспасения, получения каких либо благ или просто из зависти…

2015 was here
Гость
2015 was here

Дело не в стране. Германия Гитлера вон что творила. Страшна марксистская идеология. И конечно же нацистская.

volf
Гость
volf

Во у той час Каментатар бы разыйшоуся. Усё пiша і піша.Вялiкае поле дзейнасці б было. Былi б трацкістскiя апазіцыянеры.А потым бы назначылі б наркомам Берыя))).
Пажартаваць можна, але i зараз нашчадкі тых служб дзейнiчаюць у некаторых выпадках такімі ж метадамі.Пакуль сталінізм не будзе выкарчаваны зусiм. У РФ наадварот, ён распаусюджваецца.І партрэты Сталiна і помнікі.

2015 was here
Гость
2015 was here

Не ведаеш ты гисторыи. Трацкистских апазицыянерай тады было не больш за 4 дзесятки, включая 2х лжесвидетелей. И пайшли яны пад суд за террор. По обвинению в покушении на Сталина. Но не жалей их -ведь это была радикальная парт верхушка пролившая много крови в период гражданской войны. Все остальные пошли по другой статье-шпионаж и вредительство. Так что троцкизм ты напрасно приплел. И Каментатара таксама. Камментатар у той час у кирайництве партыи не састаяу, и увогуле не иснавау, аж да другой паловы 20 стагодзя. Ну якими ужо метадами дзейничаюць нашчадки тых служб?.Еслиб яны захацели заткнуць табе рот яны б гэта зрабили так што нихто ничога не замециу бы .Вось глядзи-Виталь на свабодзе, Сяржук таксама, Алина тым больш. Усе жывы, здаровы, дзейничаюць свабодна чаго и табе жадаюць.

volf
Гость
volf

Мне здаецца. што вышэй пералiчаныя таварышы укусілі пустабрэха за мяккае месца.)))

2015 was here
Гость
2015 was here

Тебя оппозиционная муха цеце укусила.