Адзначылі «Маскоўскай» з алеем

Жылі ў адной вёсцы два сябры. Абодва жанатыя, мелі дзетак, трымалі гаспадарку, працавалі на зямлі. Каб зарабіць грошы, вазілі на кірмаш у Слуцк што-небудзь на продаж. Тых жа парасят ці зерне са свайго агарода.

Дзесьці ў канцы жніўня сабраліся сябры ехаць у Слуцк. Парасяткі ўжо ладныя выраслі, ды і зерня ўраджай неблагі быў. Патрэбна было шмат чаго прыдбаць дзецям да школы.

Яшчэ цёмна было на ву­ліцы, а сябры ўжо лад­кавалі скрыню з па­ра­сятамі на воз, клалі мяхі з ячменем. І вось ужо доб­ры норавам конік Вася бярэ напрамак да Слуцка.

Реклама

За чатыры гадзіны прыехалі, занялі месца, пачалі гандляваць. Менш за паўдня воз іх апусцеў. Нядрэнна ўтаргавалі грошай, пайшлі за таварам. Усё, што загадалі жонкі, ку­пілі: абутак хлопчыкам, хустачкі дзяўчаткам, тканіну на сукенкі, мукі-путлёўкі, алею, цукру, солі.

На за­бы­ліся і пра сябе: купілі па пляшцы «Маскоўскай». Гадзін у чатырнаццаць ужо накіравалі коніка ў родную вёску.

Праз гадзіну каня су­пынілі, каб крыху адпачыў. Злезлі з воза і самі, размялі ногі. А га­рэлка не дае спакою. Дома ж жонкі адбяруць і схаваюць.

Мікалай кажа: «Іван, давай крыху пацягнем гарэлачкі, хіба мы не заслужылі?» Іван адмоўна заківаў галавой: «У нас жа нават хлеба няма!» Мікалай разважыў: «Алею пакрысе каўтанём».

Пакуль конік грыз траву, суседзі дасталі пляшку «Маскоўскай», соль, алей і пачалі святкаваць. Пацягнуць з горла, пакладуць у рот крышку солі і глынуць алею. Так паціху пляшку «Маскоўскай» і выкаўталі. Добра стала, песню зацягнулі. Паспявалі, глянулі адзін на аднаго ды выцяглі з воза другую пляшку.

Гадзіны дзве святкавалі. Ужо і конік да воза падышоў, а мужчыны пяюць. Нарэшце падняліся сябры, насілу запраглі каня і падаліся ў вёску.

Праз гадзіну Мікалай суняў каня і галопам памчаў за елкі, што раслі пры дарозе. Іван пасмяяўся з сябра. Калі той вярнуўся, пачалі спяваць далей. Не паспелі скончыць прыпеў, як каня супыніў ужо Іван і галопам памчаў за елкі. І пачалося нешта неверагоднае: у жыватах што пярун грымеў і праз кожныя 10−15 хвілін сяб­ры сунімалі каня і стрымгалоў ляцелі за елкі.

Да сваіх хат патрапілі ўжо прыцемкам. Сунялі каня ля плоту і памчалі за хлявы. Жонкі, нічога не разу­меючы, пачалі здымаць пакупкі і насіць у двары. Яны вельмі хваляваліся, чакаючы мужоў з кірма­шу, і цяпер з палёгкай уздыхнулі: «Дзякаваць Богу, з`явіліся!»

Калі празналі, чаму іх так доўга не было са Слуцка, весела смяяліся са сваіх мужоў. На другі дзень ад смеху трашчала ўся вёска, бо Мікалай сам распавядаў землякам аб сваёй прыгодзе. Толькі Іван злаваўся на сябра за яго доўгі язык.

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
9 декабря 2017 19:52

Веселая родня у оппозиционера Додика.

Сергей
Сергей
10 декабря 2017 02:10
Ответить на  2015 was here

Какой же ты редкостный дебил 2015.

ППШ-41
ППШ-41
10 декабря 2017 15:44
Ответить на  Сергей

Предлагаешь в Красную книгу занести и под охрану взять))))

2015 was here
2015 was here
10 декабря 2017 21:38
Ответить на  Сергей

Не более редкостный чем ты и ваш хельсинский член додик- Конверт. Я всегда говорил, что он вас позорит

2015 was here
2015 was here
11 декабря 2017 02:14
Ответить на  Сергей

А ты заурядный дебил или элитный?