«Беларусь — гэта…». Моладзь Руху «За Свабоду» абвясціла конкурс

1
Реклама

Моладзь Руху «За Свабоду» абвяшчае творчы конкурс на самую крэатыўную працу з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатары прапануюць удзельнікам падзяліцца сваім бачаннем Беларусі ды напісаць эсэ ці верш, стварыць кліп, фота альбо любы іншы твор на тэму «Беларусь — гэта…» у адным з наступных фарматаў:

  • тэкст (эсэ, верш, апавяданне і інш.);
  • графіка (прынт, плакат, карцінка, мем, інфаграфіка, малюнак і інш.);
  • відэа (фільм, кліп, вірусны ролік і інш.);
  • аўдыё (песня, музычная кампазіцыя, чытанне і інш.);
  • фота (пастановачнае, рэпартажнае і інш.).

Аўтары лепшых прац у кожнай катэгорыі будуць узнагароджаны спецыяльным сертыфікатам і каштоўнымі падарункамі. Найбольш цікавыя працы будуць апублікаваны арганізатарамі ў медыя.

Для ўдзелу ў конкурсе трэба даслаць сваю працу да 25 студзеня 2018 года на мэйл MoladzRZS@gmail.com з пазнакай тэмы «Беларусь — гэта…».

Реклама