Сяляне Салігоршчыны гулялі дажынкі і падводзілі вынікі сваёй цяжкай працы 17 лістапада на пляцоўцы Старобінскага пасялковага дома культуры.
У праграме свята была арганізавана выстава сучаснай тэхнікі, якая дапамагае земляробам.
Большасць паказаных на выставе машын былі еўрапейскага вырабу. Іх купіў “Беларуськалій” для сваёй сельгасгаспадаркі.
На пляцоўцы арганізавана выстава розных пачастункаў ад кожнай гаспадаркі. Можна было паспрабаваць традыцыйны моцны напой “Восаўка”, які адходзіць у нябыт.
У доме культуры выстаўлены караваі ад кожнай гаспадаркі. Пасля раённае начальства аглядзела і падвяла вынікі. Лепшым прызнала каравай сяльгасгаспадаркі “Добрыца” з вёскі Зажэвічы.

У залах дома культуры Брыкетнага завода шанавалі тых, хто ў спаборніцтве заняў другое і трэцяе месца, а ў зале пасялковага Дома культуры шанавалі астатніх. Як мне сказалі арганізатары, на свята былі запрошаны болей 300 чалавек.
Узнагароды былі ад Міністэрства сельскай гаспадаркі, ад выканкама вобласці, ад раённага начальства Так сама былі ўзнагароды ад Слуцкага малаказавода, ад Слуцкага мясакамбіната.

Вынікі працы: раённы каравай у гэтым годзе атрымаўся лепшым мінулагодняга па многіх паказчыках. Зерня сабралі болей 105 тыс. тон.
У сяльгаспрадпрыемствах працуе болеёй 4 тысяч працоўных.
Значна павялічыліся надоі ад адной каровы. Найбольшы надой атрымалі ў гаспадарцы сяльгасцэха “Беларуськалій” у вёсцы Вялічкавічы. Тут ад адной каровы атрымалі малака болей 8 тыс. літраў, але ў гаспадарцы “Новапалескі” па цэлай ферме ад каровы навучыліся атрымліваць болей 6 тыс. літраў.

Гэта ўжо еўрапейскія нормы. Тут засвоены новыя тэхналогіі догляду жывёлы, і, вядома, добрая кармавая база. Гэтыя гаспадаркі сталі школай для другіх. У цэлым па раёне надоі каля 4 тыс. літраў ад каровы.
Раённае начальства аб’явіла, што “Дажынкі 2018” будуць на тэрыторыі пасёлка Чырвоная Слабада.




