Спалены суд у Слуцку і зламаны лёс паэта. Гісторыя Генадзя Гапановіча

7
ЛІПЕНЬ1962 ГОДА. Генадзь Гапановіч у Слуцкім народным тэатры. Фота з архіва газеты «Кур'ер»
ЛІПЕНЬ1962 ГОДА. Генадзь Гапановіч у Слуцкім народным тэатры. Фота з архіва газеты «Кур'ер»

Генадзь Гапановіч — адметная фігура ў культурным жыцці Слуцка. На жаль, з-за трагедыі, якая адбылася ў 1967 годзе, яго імя ўзгадваюць толькі ў адмоўным ключы. Але ж да таго, як здарыліся тыя жудасныя падзеі, гэты чалавек паспеў зрабіць шмат добрага для случчан.

1960-я гады для Слуцка — час станаўлення і будаўніцтва. У гэты перыяд горад канчаткова паўстаў з пасляваеннага разбурэння, развіваўся. Будаваліся і раслі прадпрыемствы, у розных сферах адбываліся змены да лепшага. У гэта вялікі ўклад унеслі людзі, асабліва маладое адукаванае пакаленне — маладыя энтузіясты, поўныя энергіі і веры ў шчаслівую будучыню, гатовыя працаваць і знаходзіць новыя шляхі вырашэння праб­лем. Гэта было пакаленне інтэлігентаў з агнём у вачах.

Реклама

Чалавек з вялікімі амбіцыямі

Да такіх належыў і Генадзь Аляксеевіч Гапановіч. У свае 28 гадоў - дэпутат гарадскога Савета, загадчык аддзела культуры гарвыканкама.

З успамінаў Алены Кім, жонкі Гапановіча, у канцы 1960-х — загадчыцы Слуцкай раённай бібліятэкі: «Генадзь часта на працягу года ездзіў у Мінск на прыём да старшыні аблвыканкама. Тады любая будоўля, калі яна не была ўключана ў пяцігадовы план, нават не разглядалася. А бібліятэка ў Слуцку была „ахавая“ — стары драўляны будынак на горцы, дзе стаіць Дом культуры. Там была такая цесната! Нават самі чытачы абураліся. А Гапановіч „выбіў“ дазвол і ўключэнне будоўлі бібліятэкі ў планы пяцігодкі. Прычым праект гэтай бібліятэкі адпавядаў праекту абласных бібліятэк».

Па ўспамінах сучаснікаў, Генадзь Гапановіч быў вельмі творчым маладым чалавекам. Ён скончыў Свярдлоўскую культурна-асветніцкую школу, пісаў вершы, якія друкаваліся ў раёнцы, выконваў ролі ў народным тэатры, іграў на музычных інструментах.

Таксама ўспаміналі, што Гапановіч быў абаяльны і прыгожы, заўсёды элегантна апрануты. Хтосьці казаў, што ён «занадта высока сябе ставіў». Але добра вядома, што ўсім падабацца немагчыма.

Па словах Алены Кім, у Гена­дзя Аляксеевіча былі вялікія амбіцыі — ён збіраўся заслужыць пасаду ў Міністэрстве культуры. Але ўсе надзеі, планы, а таксама павага землякоў зніклі ў адзін дзень.

В тему: Слуцкий суд: до и после трагедии

Абвінавачанне ў забойстве

Ранкам 9 красавіка 1967 года супрацоўнік Слуцкай міліцыі Генадзь Назыраў ішоў у райаддзел праз гарадскі парк. Там ён і ўбачыў труп мужчыны, які ляжаў метры за чатыры ад фантана. На забітым з вопраткі былі толькі споднікі, побач ляжала палка таўшчынёй з руку.

Забіты — Аляксандр Нікалаеўскі — малады чалавек, якога бачылі напярэдадні ў горадзе ў нецвярозым стане. Вечарам 8 красавіка ён апынуўся ў пад`ездзе дома каля парку. У гэтым пад`ездзе жыў Гапановіч са сваёй жонкай і маленькім дзіцем. Генадзь, яго сваяк Леанід Сыцько і жонка Сыцько ў той час вячэралі, падчас вячэры выпівалі.

Генадзь пасварыўся са сваёй жонкай. Яна вый­шла ў пад`езд, убачыла Нікалаеўскага, падняла крык. Выбег Гапановіч, а за ім — Сыцько.

У пад`ездзе завязалася бойка. Па паказаннях трох непаўнагадовых сведак, Гапановіч і Сыцько сцягнулі Нікалаеўскага па лесвіцы ўніз і выпхнулі ў двор. Што было далей — невядома. Але на наступны ранак хлопца знайшлі забітым. Наконт прычын смерці ў народзе існуе шмат версій. Дзесьці пішуць, што ў Аляксандра ад пабояў адкрылася язва, якую ён да гэтага лячыў у бальніцы. Дзесьці — што ён памёр ад нейкага асаблівага ўдушэння. Па меркаванні следства, родных забітага і некаторых іншых случчан, нанесеныя пабоі былі такімі жорсткімі, што Нікалаеўскі іх проста не вытрымаў. Гэтую версію абвяргаюць родныя і староннікі Гапановіча, якія сцвярджаюць, што інтэлігентны Генадзь проста не ўмеў як след біцца. Да таго ж мёртвага распранулі, а Гапановічу — не апошняму ў горадзе чалавеку і франту — не здалася вопратка простага працаўніка.

Ранее: «Огненный самосуд толпы». 12 октября 1967 года, в Слуцке произошло невероятное по советским меркам событие. Разъярённая толпа сожгла здание народного суда. В огне погибла судья Алексеева, а спустя некоторое время в больнице скончался ещё один пострадавший — старший лейтенант милиции Татур. 80 военнослужащих и сотрудников милиции получили различные телесные повреждения. Местная власть и милиция потеряли на некоторое время контроль над ситуацией, позволив толпе творить бесчинства.

Суд і плёткі

Суд над Гапановічам і Сыцько пачаўся 10 кастрыч­­ніка. Да той пары ў горадзе ўжо распаўсюдзіліся чуткі, якія настроілі многіх супраць Гапановіча. Гаварылі, што яго бацька ў вайну быў паліцаем, а бацька Нікалаеўскага — партызанам, што паміж іх сем`ямі кроўная варожасць. Таксама гаварылі, што брата Нікалаеўскага, які раней загінуў (выпаў з акна інтэрната ў Мінску), забілі родныя Гапановіча.

Але чуткі пра «паліцая» не былі праўдзівыя, бо Гапановіч-старэйшы, які меў шэсць дзяцей (Генадзь самы малодшы), калі пачалася вайна, трапіў у тыл, у Тулу, дзе і пражыў да 1944 года, пакуль не была вызвалена Беларусь.

Чуткі былі мацнейшыя за праўду. Каля Слуцкага суда, які тады месціўся ў драўляным будынку па вуліцы Валадарскага (зараз М. Багдановіча) сабраўся варожа настроены натоўп. Людзі былі ўпэўненыя, што ўлада хоча апраўдаць свайго — камуніста, забойцу, «паліцаевага» сына.

Суд працягваўся тры дні.

Людзі патрабавалі адкрытага суда, некаторыя праваахоўнікі пачалі прасіць уладу зрабіць пасяджэнне ў гарадскім Доме культуры. Але першы сакратар райкама партыі Зелянкевіч адмовіў, бо лічыў, што справа бытавая і ўвагі асаблівай не заслугоўвае.

12 октября 1967 года. 18.30
12 октября 1967 года. 18.30

Фатальны дзень

12 кастрычніка каля суда сабралося шмат лю­дзей. Тут і там гучала, што «свайго» ўлада апраўдае. Падліла масла ў агонь народнай злосці і тое, што Гапановіча і Сыцько прывезлі ў суд у машыне хуткай дапамогі, а не ў аўтазаку — лічы, «з камфортам». Ніхто не ведаў, што аўтазак тады быў проста заняты, на ім перавозілі іншага арыштанта. Бліжэй да вечара народу стала значна больш. Прынеслі алкаголь, многія выпівалі і «падагравалі» эмоцыі адзін аднаму. Натоўп быў упэўнены: забойцу рабочага хлопца выгароджваюць. Кінулі кліч «бей партийцев-убийцев»…

12 октября 1967 года. 18.35
12 октября 1967 года. 18.35
З успамінаў Алены Кім: «Тварылася страшнае. Вайскоўцаў выклікалі, але яны нават не кранулі натоўп, назіралі. Выклік­алі з усёй акругі пажарныя машыны — яны не даязджалі да месца. Іх на шляху спыняў натоўп, людзі злівалі бензін і лілі на будынак. Амаль адразу, як кліч прагучаў, усё палыхнула».

Супраць хуліганаў быў скарыстаны слезацечны газ. Калі з-за газу людзі адступілі ад будынка, з яго ўдалося вывесці Гапановіча і Сыцько. Іх пасадзілі ў аўтазак і павезлі ў Мінск.

12 октября 1967 года. 22.00
12 октября 1967 года. 22.00
Хутка натоўп ачуняў і яшчэ больш раззлаваны кінуўся на вайскоўцаў, на будынак. Некалькі байцоў былі пакалечаныя, шмат — параненыя. Ачапленне прарвалі. Людзі ўварваліся ў суд. Яны лічылі, што падсудзімыя яшчэ там. З другога паверху пылаючага будынка скочылі тры міліцыянеры. Дваіх з іх адпусцілі. А трэцяга — Станіслава Татура — прынялі за Гапановіча (бо ён быў на яго падобны) і зверскі пабілі. Ад пабояў міліцыянер памёр у бальніцы. На другім паверсе суда згарэла старэйшая суддзя Галіна Аляксеева.

Гапановіча і Сыцько прывезлі ў Мінск.

Утро 13 октября 1967 года
Утро 13 октября 1967 года
З успамінаў Алены Кім: «У Мінску іх ужо не судзілі. Прыйшоў адвакат і сказаў: „Вам дадуць 10 гадоў, але вы будзеце сядзець 3 гады“. Ніякага пасяджэння суда не было. І сапраўды — нават не было трох гадоў, як ён адсядзеў, і яго накіравалі на вольнае пасяленне ў Дзяржынск».

Ранее: Слуцкая трагедия: причины и уроки

Жыццё пасля суда

Генадзь Гапановіч, калі асеў на пасяленні ў Дзяржынску і атрымаў кватэру, запрасіў жонку да сябе. Але яна адмовілася ехаць, развялася з ім і выйшла замуж за іншага.

Пасля Дзяржынска Гапановіч працягнуў сваю адукацыю і культурную дзейнасць. Ён скончыў Даўгапілскае аддзяленне журналістыкі Рыжскага ўніверсітэта, курсы рэжысуры пры Міністэрстве культуры Беларусі. Жыў у Баранавічах.

У 1982 годзе звязаў жыццё са сваёй знаёмай — случчанкай Аленай Кім.

Творы Генадзя Гапановіча друкаваліся ў газетах «ЛіМ», «Звязда», «Чырвоная змена», «Наша слова» і шмат іншых. У Баранавічах ён быў кіраўніком літаб`яднання.

Пасля смерці Гена­дзя Гапановіча вялікая колькасць рукапісаў і вершаў захоўваецца ў яго сям`і. Некаторыя з іх будуць на­друкаваныя ў зборніку, які рыхтуюць да выдання родныя Гапановіча.


Кастусь Каліноўскі

Мужыцкая праўда
Жыла i мужнела,
I гнеў у народзе,
Як гром, нарастаў.

Кастусь Калiноўскi,
Ты горда i смела
Змагацца за праўду
Народ свой падняў.

Кастусь Калiноўскi,
Твае адгалоскi
У песнях сягоння
Набатна гучаць.

Кастусь Калiноўскi,
Паўстанцаў галоскi
У сэрцах стагоддзяў
Жывымi звiняць.

Рванулася сэрца —
I песня паўстання
За волю народа
З народам пайшла.

Гарэла i гасла
У буры змаганняў
I сонечна-ясны
Нам дзень прынясла.

Квiтнейце, абшары,
Жывыя палоскi
I песню вазьмiце
З сабой у вякi,

Каб добрую славу
Тваю, Калiноўскi,
Заўсёды ў сэрцах
Няслi землякi!

Генадзь Гапановіч

7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
МИГ
МИГ
12 октября 2017 12:40

Спасибо автору, что хоть набросками рассказала о Геннадии Гапановиче. А про сгоревший суд мы правду так и не узнаем. Ни документы, ни многочисленные воспоминания к истине так и не приблизили. До самой кончины молчали и сам Гапанович и те, кто потом сидели за беспорядки, а те кто должен был их недопустить озвучивали «приказную» истину. Всех можно понять…

It is 2015
It is 2015
12 октября 2020 20:52
Ответить на  МИГ

Прямо таки молчали. Как всегда говорили, что сидели «ни за что».Никто не проверит их «ни за что"и Не надо лохматить башку.

It is 2015
It is 2015
13 октября 2020 00:33
Ответить на  It is 2015

Не надо лохматить бабушку.

It is 2015
It is 2015
12 октября 2020 20:59

Ну и причесон у него. Алена Ким вроде в Барановичах живет

metel713
metel713
12 октября 2020 22:46

Трэба адзначыць, што верш даволі неблагі.У СССР такіх паўстанняў было шмат. Хто жадае, можа пацікавіцца ў інтэрнеце.Раней інфармацыя пра такія выпадкі была засэкрэчанай. Народ не любіў «парцейцаў» і чыноўнікаў.Яны карысталіся спецпайкамі, блатам, уладай, а народ жыў вельмі бедна.І ненавісць да іх вылілася ў гэтую трагедыю.

It is 2015
It is 2015
13 октября 2020 00:31
Ответить на  metel713

Прямо таки не любиу парцейцау. Скорее антипартейцау не любиу. Чтобы карыстацца блатам не надо быть партейцам. например Василь Быкау партейцам не быу, але квартиры распределял и пайки точилПартейцы тоже жили небагато и таксама были народам. У нас на лестничной площадке жил партеец- бывший комиссар партизанского отряда. После войны работал учителем литературы. мне его родственники отдали его книги с дарственными надписями учеников. Кого не любят и не уважают на день учителя книг не дарят. Не было у него машины и спецпайкоу. Все его спецпайки ничем не отличались от пайков рядовых партизан в лесу .Были и другие партейцы-участники и инвалиды войны в каждом подъезде. Все их уважали. Последнего, безногого Захаровича, хоронили в 94 м. Все мужчины в страшный мороз шли за гробом без шапок. Вообще то случай с судом был не против партейцев.… Подробнее »

It is 2015
It is 2015
13 октября 2020 00:43
Ответить на  metel713

Скорее это была ненависть против советской власти, а не против чиновников и партейцев, которая раздавала сроки полицаям у которых были родственники. Как раз к этому времени они отсидели свои четвертаки. Ваша алексиевич недавно заявила что белорусы в массе своей связаны с полицаями кровными узами, а полицаев было много.