Шушкевіч выказаўся пра слуцкіх герояў

71
Ініцыятар кампаніі за ўсталяванне помніка слуцкім паўстанцам Аліна Нагорная разам са Станіславам Шушкевічам. Фота: медыяслужба «Дзеі»
Ініцыятар кампаніі за ўсталяванне помніка слуцкім паўстанцам Аліна Нагорная разам са Станіславам Шушкевічам. Фота: медыяслужба «Дзеі»
Реклама

Случчанка Аліна Нагорная, якая ладзіць у Слуцку кампанію за ўсталяванне помніка героям паўстання 1920 года, абмеркавала яе з першым кіраўніком незалежнай Беларусі Станіславам Шушкевічам.

Гэтая сустрэча адбылася ў межах размовы «Аб станаўленні незалежнасці Беларусі», што ладзілася ў «Арт Сядзібе» ў Мінску сябрамі грамадскай ініцыятывы, якія называюць сябе «Дзея».

Падчас размовы са Станіславам Шушкевічам былі закранутыя шэраг беларускіх сучасных актуалій. Але палітык выказаў сваё меркаванне і па тэме Слуцкага паўстання і ўшанавання яго герояў.

171004_nagornaya_02
Фота: медыяслужба «Дзеі»

Чаму важна памятаць пра падзеі 1920 года на Случчыне

Реклама

Мы павінны ведаць нашу праўдзівую гісторыю. Яна так знявечана. У нас пануе іншая ідэалогія, і многія яе прытрымліваюцца. Калі не ўздымаць такія пытанні, як Слуцкі чын ці, напрыклад, кім быў для нас Сувораў, то мы будзем цалкам прарасійскай структурай. І нас не чакае нічога іншага, нічога лепшага. Гэта вельмі важнае пытанне. І добра, што вы (звярнуўся да Аліны) ім займаецеся.

171004_nagornaya_03

Чаму мясцовыя ўлады не хочуць усталяваць помнік героям паўстання

Яны ж павінны ўзгадніць гэтае пытанне з ідэолагамі Адміністрацыі прэзідэнта. Яны не тое, што не хочуць. Яны баяцца нават гэтае пытанне ўзняць. Бо гэта пагражае ім абвінавачваннямі ў неразуменні палітыкі прэзідэнта. Таму яны і не хочуць звязвацца. Акрамя таго, яны не патрыятычна арыентаваныя людзі. Былі б такімі, то і не кіравалі б Случчынай пры сучаснай дзяржаўнай палітыцы.

Таксама Аліна Нагорная падкрэсліла, што ў апошняй адмове на зварот аб дазволе ўсталяваць помнік мясцовыя ўлады спасылаліся на недахоп навуковых даследаванняў па дадзеных падзеях. І спытала, ці будзе шанец на станоўчыя вынікі, калі гістарычную аргументацыю даслаць у адпаведныя дзяржаўныя структуры? Гэтае пытанне Станіслаў Шушкевіч пракаментаваў наступным чынам:

«Думаю, што яны не чыталі «Беларусь мяцежная» ці, напрыклад, «Слуцкі збройны чын у дакументах і ўспамінах». І яшчэ раз хачу падкрэсліць, што фактычна яны абвінавацяць вас у антырасійскіх падыходах. Гэта ідэя кшталту жадання змяніць назву вайсковага вучылішча імя Суворава на Астрожскага можа ўспрымацца як выступ супраць гісторыі Расійскай імперыі. Інакш утрымацца на сваіх пасадах яны не змогуць.

Реклама