Салігарчане адзначылі педагогаў, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей

0

У Салігорску ў чацвер, 28 верасня, у гарадскім Доме культуры віншавалі педагогаў, выхавацеляў і іншых спецыялістаў, якія працуюць у сістэме адукацыі. Сярод іх былі адзначаны падзякамі і падарункамі тры жанчыны, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей.

170929_teacher
Святлана Федаровіч гадуе дваіх прыёмных дзяцей і сваю дачушку, вёска Хорастава. Васіліса Караніха выхоўвае траіх прыёмных дзяцей (дзве дзяўчынкі і хлопчык), свае трое выраслі, разышліся і падарылі бацькам чацвярых унукаў, вёска Гоцк. Святлана Клімава гадуе семярых прынятых (два хлопчыкі і пяць дзяўчынак) ды сваю дзяўчынку. Фота: Уладзімір Амяльчэня
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии