Уцякач ад адзіноты

1
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Ніколі Кузьма Іванавіч не думаў, што на дзявятым дзясятку гадоў так страшна заставацца аднаму. Усё сваё жыццё ён пражыў у ціхай вёсцы на Капыльшчыне, будаваў людзям хаты, пабудаваў і сабе. Але тады быў такі час, што дзеці лічылі за сорам заставацца ў роднай вёсцы, разбягаліся хто куды.

Вось і ў Кузьмы Івана­ві­ча з траіх дзяцей толькі адна дачка прыпынілася ў Мінску. Астатнія раз’еха­ліся далёка, нават грамадзянства іншай краіны атрымалі.
Зусім дрэнна стала, калі за­стаў­ся адзін. Мар’я яго не кволілася, легла адпачыць — і не стала яе. Пасля гэтага страх апанаваў Кузьму. Родная хата зрабілася страшнай.

Реклама

За­вітаў у такі нялёгкі час да Кузьмы Івана­ві­ча далёкі сваяк Віцька Хрушч, салігорскі шахцёр, і прапанаваў пераехаць да яго. Не ў гарадскую кватэру, а ў вясковую хату, міма якой штодзень ездзіў на працу і назад. Так, патлумачыў Віцька, Кузьма Іванавіч жыў бы пад наглядам, а заадно стаў бы вартаўніком на яго дачы. І Кузьма згадзіўся.

У першы дзень жыцця на новай сядзібе, пасля таго як ад’ехаў Віцёк, да Кузьмы Іванавіча завітала немаладая жанчына.

Выгляд яе не спа­дабаўся: галава раскудлачаная, спадніца вісела наперакасяк, бо з аднаго боку была прышпілена да кофты, на голых нагах — гумавыя галёшы. «Ты, мабыць, новенькі? Адзін? — адразу стала дапытваць. — Не прапа­дзеш, калі будзеш з намі жыць дружна. Не глядзі на мяне, учора быў мой дзень нараджэння. Я вазьму некалькі памідораў — не збяднее куркуль».

Жанчына пайшла да цяпліцы, дзе рас­лі памідоры. Кузьма Іва­на­віч не стаў супярэчыць, іх было шмат, кардонныя скрынкі стаялі радком, каб заўтра з ранку можна было забраць. Жанчына ўзяла не больш за два, пакруціла ў руках. «Не пытаюся, чаму адзін. Бачу — не ўцякач. Зімаваць збіраешся дзе?» — дапытвалася жанчына.

Кузьма Іванавіч маўчаў, хоць хацелася расказаць пра тое, што перажыў пасля таго, як не стала жонкі, што ён сапраўдны ўцякач ад адзіноты. Але нічога казаць не стаў, палічыў, што такой брыдкай жанчыне не варта гаварыць.

Калі застаўся адзін, зноў апы­нуў­ся ў палоне думак: ці пра­вільна зрабіў, што з’ехаў з роднага селішча.

«Уця­кач, — з галавы не выходзіла думка. — Уцёк з роднай хаты, кінуўшы жонку на могілках, з якой пражыў у згодзе ўсё жыццё».

На новым месцы ён па-ранейшаму заставаўся адзін. Думаў пра сваю будучыню, а бачыў жыццё мінулае: у хаце сваю Мар’ю, а сябе гаспадаром на селішчы.
Кузьма Іва­на­віч не мог сказаць, ці гэта быў сон: раптам адчы­ніліся дзверы, на парозе стаяла яго Мар’я, а за ёю бачыўся светлы прастор, які бывае ў пачатку новага дня. «Што ты ляжыш, уцякач. Вяртайся дамоў», — сказала яна. Кузьма Іванавіч ускочыў. На месцы расчыненых дзвярэй святлела акно, але Мар'і ў гэтым святле ўжо не было.

Пачынаўся новы дзень. Праз вёс­ку адзін за адным ішлі аўтобусы. Яны везлі на камбінат новую змену. Кузьма Іва­на­віч абышоў чужую гаспадарку. У хаце знайшоў торбачку са сваім скарбам, паклаў некалькі памідораў і пайшоў на дарогу. Хутка яго падабраў вадзіцель фуры. «Мне на Капыльшчыну», — сказаў вадзіцелю і стаў падымацца ў кабіну.

На другі дзень суседка дачніка Віцькі Хрушча, у якой яшчэ працягваўся дзень нараджэння, сустракала новага вартаўніка дачы. Яго з горада прывёз родны сын, бо ў гарадской кватэры стала зусім цесна.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
24 сентября 2017 22:20

Новы вартауник быу зэкам са стажам. Кали суседка прапанавала падзялицца памидорами новы вартауник наблизиуся да я е и дастау з кишэни нож. Потым ухапиуяе за ягадзицу и спытау:"Ты што, падла?"Суседка заверашчала як свиння на усю веску и выляцела з двара. Хутка да вартауника прыйшоу участковы и паспрабавау выясниць «ху из ху».Новы вартайник сядзеу разявиушы рот и нагадвау сумнага сабаку пароды курцхар яки сципла пазирау даверливыми вачами. Увесь яго облик як быццам гаварыу: я не разумею, грамадзянин начальник, што вы хочаце ад старога хворага чалавека. Карацей кажучы «ляпиу гарбатага».