У Слуцку адбудзецца прэзентацыя кнігі «Слуцк на старых планах»

2
Фота са старонкі Міколы Воўкава ў сацсетке Facebook

У пятніцу, 22 верасня, у Слуцку пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Случчына і Эдвард Вайніловіч» (да 170-годдзя Эдварда Вайніловіча). Падчас канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя кнігі «Слуцк на старых планах».

Аб гэтым «Кур`еру» паведаміў Андрэй Унучак, загадчык аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Реклама

Мерапрыемства зможа наведаць любы жадаючы.

Канферэнцыя пачнецца ў 11 гадзін у Цэнтры дзіцячай творчасці з пленарнага пасяджэння, якое працягнецца да 13.00.

Далей адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу вучнёўскіх работ да 170-годдзя Эдварда Вайніловіча. Потым Мікола Волкаў правядзе прэзентацыю сваёй кнігі «Слуцк на старых планах».

Таксама ўдзельнікі пачуюць чатыры даклады пра жыццё і дзейнасць Эдварда Вайніловіча.

Пасля абеду (у 14.30) працягнецца праца ў дзвюх секцыях. Першая будзе знаходзіцца ў Цэнтры дзіцячай творчасці, другая — у Цэнтральнай раённай бібліятэцы. У кожнай секцыі заяўлена па 15 дакладчыкаў. Гэта навукоўцы Акадэміі навук, БДУ, тэхналагічнага і педагагічнага ўніверсітэтаў.

У 17 гадзін удзельнікі канферэнцыі наведаюць праваслаўны і каталіцкі храмы Слуцка.


Фота са старонкі Міколы Воўкава ў сацсетке Facebook
Фота: Генадзь Дубатоўка
Прэзентацыя кнігі «Слуцк на старых планах» ужо адбылася ў Мінску 13 верасня.

Як пісаў «Кур'ер» раней, кніга змяшчае каля 150 планаў, карт, малюнкаў, фотаздымкаў і іншых выяў Слуцка і яго частак.

У аснове выдання — дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Многія з апублікаваных планаў і малюнкаў былі адшуканы таксама ў сховішчах Польшчы, Расіі, Літвы, Германіі і да гэтага часу заставаліся невядомымі.

У кнізе таксама прадстаўлена гісторыя развіцця гарадской забудовы Слуцка ад летапісных часоў да ХХ стагоддзя.

170919_book01

170919_book02

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
За справедливость!
За справедливость!
19 сентября 2017 21:10

А чего весь текст с ошибками? «пе ра можцаў конкурсу вуч нёў с кіх работ» и т. д. :)))))))) Я думал только по-русски с ошибками пишут в Курьере, оказалось на белорусском ещё хуже!

2015 was here
2015 was here
20 сентября 2017 12:11
Ответить на  За справедливость!

Не ругай меня, мамаша, что сметану пролила-мимо окон шел Алеша, я без памяти была"