Пра сяброў чалавека

1
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Цёплы сонечны дзень паклікаў на лавачку пажылых жанчын шматпавярховага дома. Звычайна пры такіх сустрэчах размова ідзе пра здароўе, пра дзяцей ды ўнукаў. На гэтым, мусіць, скончылася б гутарка і цяпер, але да пад`езда пад`ехалі хуткая дапамога і міліцэйская машына.

Праз некаторы час за міліцыянерамі вый­шла маладзіца, а медыкі вялі за руку яе хлапчука і выносілі невялічкі клуначак з яго рэчамі. «Усё ж забралі. Бедны хлапчук», — сказала баба Усця і стала расказваць пра сям`ю гэтага хлопчыка, у якога бацька даўно ў турме, маці вось павялі міліцыянеры, а малога, мабыць, павязуць у прытулак.

Реклама

Раптам да хлопчыка падбег чорны сабака і стаў ласціцца. Медыкі адганялі, а ён з другога боку падбягаў і лізаў малога ў руку.

Міліцыянеры павезлі маці, хуткая дапамога — хлопчыка, а сабака бег за машынай ажно ў канец двара. «Бачыш, не забывае сваіх, хоць даўно выкінулі з кватэры», — сказала баба Усця.

«Сабакі сваіх памятаюць доўга. Гэта людзі пра іх хутка забываюць, — уставіла бабка Настуля. — А я не магу забыць гісторыю, што загубіла Полю з трэцяга пад`езда.

Суседзямі бабы Полі была маладая сям`я, не раўня гэтай. У кватэры трымалі вялізную аўчарку. Сынок падрастаў, хадзіць яшчэ не ўмеў, толькі поўзаў. Аўчарка ў гэты час шчанят прывяла. Вось і поўзалі разам хлапчук са шчанюкамі. Калі хлапчук адпаўзе з дывана, што разасланы на падлозе, сабака адносіў яго на месца. Калі шчанюкі адпаўзуць — за шкірку зубамі і на падасланую анучу. Гаспадары пасміхаліся.

Так і раслі разам. Ды бяда разлучыла хлапчука з бацькамі і аўчаркай. Калі хлопчыку ішоў пяты год, бацькі загінулі ў аўтакатастрофе. Малога забралі ў дзіцячы дом, а сабаку выгналі на вуліцу і забылі. І вось на лета папрасілі бабу Полю вярнуцца ў дзіцячы дом вартаваць дзяцей у двары, калі тых выводзяць на прагулку. Не хацела яна ісці, але адмовіць не магла, дзяцей любіла і шкадавала.

Аднойчы яна сядзела ў двары на зэдліку, дзеці вакол яе гулялі. Раптам праз незачыненыя пасля выезду машыны вароты забегла вялікая аўчарка і наўпрост да свайго хлопчыка: прыгала вакол яго, радавалася. Хлапчук пазнаў яе, стаў абдымаць. І да іншых дзецяй сабака быў ліслівы, не чапаў.

Выхавальнікі сталі выганяць аўчарку з двара, вароты зачыняць, але яна вакол плоту хадзіла, сачыла за хлапчуком. Вось як сабакі памятаюць.

Пасля аўчарка знікла і доўга не прыходзіла. А калі з`явілася, было відаць, што ў яе малые шчаняты, бо саскі адцянутыя. Сабака знайшоў дзірку ў плоце, палашчыўся з хлапчуком, а пасля з вядра з адходамі ўзяў вялікі кусок хлеба і пабег з ім у лес. Так паўтаралася некалькі дзён.

У адзін з дзён выхавальнікі прагналі сабаку ні з чым з двара, а дзяцей павялі ў дом. Калі сталі расстаўляць на сталы вячэру, то хлопчыка ў пакоі не было. Не знайшлі яго ні ў доме, ні на двары. Брамка ў варотах была адкрыта. Шукалі і клікалі хлапчука доўга. А калі стала змяркацца, назбіралі дабравольцаў з моладзі і пайшлі шукаць у лес. Знайшлі хлопца позна ноччу пад вываратнем елкі з аўчаркай і яе шчанюкамі.

Баба Поля, якую падчас пошукаў некалькі разоў абвінавацілі ў здарэнні, схапіўшыся за сэрца, асунулася каля той самай елкі: сардэчны прыступ і хуткая дапамога не паспела.

Казалі, што аўчарку са шчанюкамі нехта забраў. Хлапчук жыў у дзіцячым доме да школьнага ўзросту, а пасля яго забрала далёкая радня. А так невядома, колькі б яны сябравалі. Толькі бабе Полі ўжо было ўсё роўна, яна пра гэта не ведала".

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
11 сентября 2017 10:10

У бабы Поли самая печальная судьба из всех персонажей