Што думаюць пра мову слуцкiя дзеткi i як навучыць iх размаўляць па-беларуску

7
- Я не ведала, што «матылёк» – гэта «бабочка». Мая старэйшая сястра вучыць мяне размаўляць на беларускай мове. Яна для мяне як настаўніца. Я ўмею вітацца на беларускай - «добрай раніцы», «прывітанне». Фота: Вiкторыя Капская

8-гадовая Ксюша даведалася на занятках па беларускай мове ў Слуцку, хто такi шчупак, а 9-цiгадовая Маша цяпер ведае пра рапуху. Ёй падабаецца мова, «таму што словы гучаць цікава». А аматары беларускай мовы раюць бацькам глядзець з дзеткамi мульцікі на роднай мове, спяваць калыханкі i падарожнічаць разам па Беларусі, каб моладзь магла не толькi размаўляць, але i думаць па-беларуску.

У панядзелак, 28 жніўня, у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Лео» беларускамоўныя госці пагаварылі з маленькімі случчанамі на роднай мове пра жывёл і праспявалі беларускія песні. Заняткi з дзеткамi i дарослымi правялi спартыўны журналіст партала Tribuna.com Тарас Шчыры, выхавальніца дзіцячага садка Ружа Міхайлоўская і спявачка, удзельніца фальклорнага гурта «Мярэжа» Святлана Чакушка.

Ксенія, 8 гадоў:

- Мне спадабаліся заняткі, таму што я паўдзельнічала ў цікавай віктарыне і вывучыла новыя словы. Напрыклад, вуж, рапуха, шчупак. Да ўрока ведала пра вавёрку, мядзведзя і матылька, а яшчэ «добрай раніцы» і «да пабачэння». Фота: Вiкторыя Капская
 — Мне спадабаліся заняткі, таму што я паўдзельнічала ў цікавай віктарыне і вывучыла новыя словы. Напрыклад, вуж, рапуха, шчупак. Да ўрока ведала пра вавёрку, мядзведзя і матылька, а яшчэ «добрай раніцы» і «да пабачэння». Фота: Вiкторыя Капская

Маша, 9 гадоў:

- Мне падабаецца беларуская мова, таму што словы на ёй гучаць цікава. Я рада, што атрымала новыя веды. Даведалася, як на беларускай гучыць «жаба» - «рапуха». Фота: Вiкторыя Капская
 — Мне падабаецца беларуская мова, таму што словы на ёй гучаць цікава. Я рада, што атрымала новыя веды. Даведалася, як па-беларуску гучыць «жаба» — «рапуха». Фота: Вiкторыя Капская

Насця, 10 гадоў:

- Гэтыя словы, што мы вывучалі сёння, я ведаю, бо люблю нашу прыгожую беларускую мову. Настаўніца заўсёды цікава вядзе заняткі. Маё самае любімае слова на беларускам - «відэлец», таму шта я спачатку думала, што яно значыць «владелец» («ўладальнік»). Мы часта з сям'ёй смяемся над гэтым. Фота: Вiкторыя Капская
 — Гэтыя словы, што мы вывучалі сёння, я ведаю, бо люблю нашу прыгожую беларускую мову. Настаўніца заўсёды цікава вядзе заняткі. Маё самае любімае слова на беларускай мове - «відэлец», таму што я спачатку думала, што яно значыць «владелец» («ўладальнік»). Мы часта з сям’ёй смяемся над гэтым. Фота: Вiкторыя Капская

Саша, 5 гадоў:

- Я не ведала, што «матылёк» – гэта «бабочка». Мая старэйшая сястра вучыць мяне размаўляць на беларускай мове. Яна для мяне як настаўніца. Я ўмею вітацца на беларускай - «добрай раніцы», «прывітанне». Фота: Вiкторыя Капская
 — Я не ведала, што «матылёк» — гэта «бабочка». Мая старэйшая сястра вучыць мяне размаўляць на беларускай мове. Яна для мяне як настаўніца. Я ўмею вітацца па-беларуску: «добрай раніцы», «прывітанне». Фота: Вiкторыя Капская

Парады ад беларускамоўных гасцей, як навучыць дзяцей размаўляць і думаць па-беларуску

1. Кожны дзень размаўляць з імі на роднай мове.

Реклама

2. Чытаць кнігі на беларускай мове. (lit-bel.org).

3. Спяваць калыханкі на роднай мове. (kazki.by)

4. Адправіць у беларускамоўны садок і школу, калі ёсць такая магчымасць. Яны ёсць у Слуцкiм районе. Магчыма, калі-небудзь з’явяцца і ў Слуцку.

5. Глядзець з імі мульцікі на беларускай мове (шукайце на You-Tube).

6. Наведваць сустрэчы, канцэрты і іншыя мерапрыемствы, прысвечаныя Беларусі і яе традыцыям.

7. Падарожнічаць разам па Беларусі і распавядаць пра гісторыю і традыцыі гарадоў.

Заняткі праводзіліся ў рамках дабрачынных акцый «Кур'ера» і акцыі «500-годнасць» ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая прысвечана юбілею беларускага кнігадруку.

7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
За справедливость!
За справедливость!
30 августа 2017 18:45

Много разных мероприятий доводилось посещать. Сносно на белорусском говорят отдельные работники СМИ и учителя, преподающие белорусский язык. Остальные, в т. ч. и работники культуры — лезут за словом в карман или русские слова произносят на белорусский манер. Надо постоянно не только говорить, но писать и читать на языке. А кто это делает? Большинство только читает… Можно и для взрослых такие курсы организовать:)

2015 was here
2015 was here
30 августа 2017 20:07
Ответить на  За справедливость!

«Коленкор, сатин, консомэ-мы по русски не понимэ""Я совсем не иностранец. Я Петрушка, вот мой ранец»

Fak
Fak
31 августа 2017 07:05
Ответить на  За справедливость!

Виталью надо на такие курсы, а то он везде мягкие знаки расставляет типа как сьвьядомы.

Александр
Александр
31 августа 2017 04:14

Пакуль беларускай мовай не зоймецца высокая ўлада, да той пары так і будзем размаўляць на «трасянцы». Я маю на ўвазе тых, хто хоча ведаць беларускую мову і карыстацца ею.
Шура.

2015 was here
2015 was here
31 августа 2017 09:01
Ответить на  Александр

Трасянца и ёсць сапрауднаяая мова. Акадэмич ая мова иснуе тольки у галовах писменникау. Адзин нарадзиуся у Брэсце, други у Ячаве и спорят чья мова сапрауды беларуская

Александр
Александр
31 августа 2017 11:27
Ответить на  2015 was here

Аноним! Спачатку сам вывучы беларускую мову, навучыся пераводзіць на яе кампутар, тады выходзь у інтэрнэт.
Шура.

Сорам
Сорам
31 августа 2017 10:40