У панядзелак, 28 жніўня, у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Лео» баларускамоўныя госці пагаварылі з маленькімі случчанамі на роднай мове пра жывёл і праспявалі беларускія песні.
Разам з Тарасам Шчырым, спартыўным журналістам партала Tribuna.com, і Ружай Міхайлоўскай, выхавальніцай дзіцячага садка, хлопцы і дзяўчынкі вывучылі, хто такія вавёрка (белка), вуж (уж), дзік (дикий кабан) і іншыя жывёлы, і распавялі пра сябе.
Святлана Чакушка, спявачка, удзельніца фальклорнага гурта «Мярэжа», праспявала з хлопцамі песню «Як служыў я ў пана» і пагуляла з імі ў гульню.
Аніматары «Лео» забаўлялі рабят танцамі і гульнёй з шарыкамі.
Самыя актыўныя дзеткі атрымалі дыпломы за цікавасць да беларускай мовы і падарункі — беларускамоўныя кнігі, майку, сумку, нататнікі і ручкі.
Заняткі праводзіліся ў рамках дабрачынных акцый «Кур’ера» і акцыі «500-годнасць» ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая прысвечана юбілею беларускага кнігадруку.







Ажыны,рыдлёука,дошчэчка,цукерки.