У «Лео» маленькіх случчан будуць вучыць мове праз гульні і танцы

0
ДЕТИ РАЗВЛЕКАЮТСЯ. Предновогоднее мероприятие в детском центре «Лео» собрало не менее 50 участников-детей и ещё столько же родителей.
Реклама

У панядзелак, 28 жніўня, у 18.00 у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Лео» беларускамоўныя госці навучаць маленькіх случчан паўсядзённым словам на роднай мове. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Ружа Міхайлоўская, выхавальніца дзіцячага сада, і Тарас Шчыры, спартыўны журналіст партала Tribuna.com, раскажуць пра беларускую мову, навучаць казаць некаторыя словы (напрыклад, «добры дзень», «дзякуй», «калі ласка» і іншыя) праз спартыўныя гульні.

Яшчэ адна госця заняткаў - Святлана Чакушка, спявачка, удзельніца фальклорнага гурта «Мярэжа». Яна пакажа хлапчукам і дзяўчынкам традыцыйныя беларускія гульні і развучыць з імі народныя песні.

Самых актыўных дзяцей чакаюць падарункі і дыпломы.

Реклама

Заняткі праводзяцца ў рамках дабрачынных акцый «Кур'ера» і акцыі «500-годнасць» ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», якая прысвечана юбілею беларускага кнігадруку.

Раней:

Реклама