Апытанне случчан. Каб толькі бульба не сапрэла

2
СВАЕ ВІТАМІНЫ. Для многіх жыхароў рэгіёна ўраджай са сваіх сотак — доб­рая магчымасць разнастаіць стол. Фота: Уладзімір Амяльчэня
СВАЕ ВІТАМІНЫ. Для многіх жыхароў рэгіёна ўраджай са сваіх сотак — доб­рая магчымасць разнастаіць стол. Фота: Уладзімір Амяльчэня

У гэтым годзе пасля доўгай халоднай вясны не парадавала і лета. Дажджлівыя дні змяняліся халоднымі начамі, а спякоту час ад часу разбаўлялі навальніцы, месцамі з градам, ліўнямі, якіх многія раней не бачылі. «Кур`ер» спытаў жыхароў рэгіёна, якія віды на ўраджай яны сёння маюць.

170811_selhoz_02
Генадзь Смоглай, фермер: «У маёй гаспадарцы 8 гектараў зямлі. На іх растуць памідоры, перцы, кабачкі, баклажаны, цыбуля, капуста і бульба. Сваёй працай зарабляю на сям`ю. Надвор`е ў гэтым го­дзе не спрыяе добраму ўраджаю, але пакуль, дзякуй Богу, нічога не загінула. Будзе што прадаваць восенню». Фота: Уладзімір Амяльчэня
170811_selhoz_03
Баба Ліля, жыхарка в. Пагост: «Для мяне дажджы заўсёды доўга­ча­ка­ныя. У нашых агародах вільгаць не трымаецца, як вада ў рэшаце. Таму што мястэчка абнесена каналам, туды і сцякае вада. Пасля дажджоў пачалі добра расці агуркі, памідоры, буракі. Толькі за бульбу крыху боязна, каб не сапрэла ў глебе».
170811_selhoz_04
Іван Раўлушэвіч, фермер: «Дажджы нарабілі дрэнных спраў на маіх палетках. Напрыклад, у ноч на 26 ліпеня пасля паўгадзіны ліўня мой агарод плаваў, вады ў двары было па калена. Зараз хвалююся за бульбу: капаць яшчэ рана, пакідаць у глебе страшна, каб не сапрэла. У мя­не шэсць дзяцей. Іх трэба не толькі карміць, але і апранаць, вучыць. Згіне бульба, што я буду прадаваць, каб зарабіць грошы зімою?»
170811_selhoz_05
Ала Курловіч, жыхарка в. Цераспаль: «Грошы зараб­ляю продажам ага­род­ніны. У гэтым годзе град пабіў многае ў агародзе, разламаў ушчэнт адну цяпліцу. Пасля таго граду пачалі трошкі ажываць перчыкі, памідоры, зеляніна. Праўда, раннюю бульбу выкапала і прадала, каб не пагніла».