Юнацкая мара вяла, а галеча падганяла

0
Падстава для гонару. На пенсіі Аляксандр Бондараў даглядае хату і падворак, якія засталіся яму ад бацькоў. І вельмі ганарыцца, што ўнук пайшоў па яго слядах — выбраў «горную» прафесію. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Падстава для гонару. На пенсіі Аляксандр Бондараў даглядае хату і падворак, якія засталіся яму ад бацькоў. І вельмі ганарыцца, што ўнук пайшоў па яго слядах — выбраў «горную» прафесію. Фота: Уладзімір Амяльчэня

Сустрэча з цікавым чалавекам не ведае часу: думалі на гадзіну, а правялі ў размовах паўдня. Мяне цікавілі яго ўспаміны аб золатаздабытчыках Чукоткі, а атрымаўся аповед аб жыцці ад дзяцінства да пенсіі былога намесніка генеральнага дырэктара «Беларуськалія» Аляксандра Міхайлавіча Бондарава.

«Так атрымалася па жыц­ці, што гэта хата дасталася мне ад бацькоў, хоць дзяцей было пяцёра. Вось тут стаяў мой ложак, — паказвае рукой у вугал Аляксандр Міхайлавіч, — а на сцяне вісела чорная талерка-радыё, з якой часта расказвалі пра цікавае жыццё здабытчыкаў золата, пра іх вялікія заробкі. Так юнацкая мара вяла, а галеча падганяла шукаць новае, лепшае жыццё.

Реклама

У 1963 годзе я скончыў 8 класаў Старобінскай школы і паступіў вучыцца ў Салігорскі гор­на-хімічны тэхнікум па спецыяльнасці «Рас­працоўка рудных і россыпных радовішч».

Гэта спецыяльнасць павінна была прывесці мя­не да здабычы золата Чукоткі, дзе людзі жывуць шчасліва і атрымліваюць добрыя грошы. Але я разумеў, што дарога туды няхуткая і нялёгкая. Каб быць сапраўдным спе­цыя­лістам у горнай справе, адразу пасля тэхнікума паступіў на завочнае аддзяленне па гэтай жа спецыяльнасці ў інстытут. Практычна сваю адукацыю пасля тэхнікума я паказаў на рудніку Салігорскага калійнага камбіната. Мяне пры­вя­лі да канвеера, далі вялікую рыдлёўку: «Вось так, бяры больш і кідай на канвеер». Мяне гэ­та не спалохала. Я вытрымаў 24 дні такой працы, і мяне перавялі дыспетчарам другога рудніка. Тут мае абавязкі пашырыліся, я стаў адказным за зладжаную працу калектыва, пазнаваў арганізацыйныя навыкі.

Але мне хацелася непасрэдна выпрабаваць сябе ў горнай справе, паспрабаваць смак сапраўднай шахцёрскай працы. Таму са студзеня 1969 года мяне перавялі горным майстрам, дзе адпрацаваў да мая 1975 года. У кас­т­рычніку 1974 года я ат­рымаў кватэру. Такі падарунак лёсу яшчэ больш рабіў мяне апантаным да сваёй мары: у новую кватэру трэба мэбля, але грошай не было. У гэты час для перадавікоў працы прадпрыемства пачалі выдзяляць па 2−3 талоны ў год на пакупку аўтамабіля «Жыгулі». Я зразумеў, што, працуючы горным майстрам, ніколі не буду мець грошы на мэблю і аўтамабіль.

Дзякуй жонцы, яна заўсёды падтрымлівала маю мару. Таму ў маі 1975 года, атрымаўшы запрашэнне ад аб`яднання «Якутзолата», я звольніўся з працы і паехаў на залатыя прыіскі ў Кулар. Гэта на поўначы Якуціі. У Кулар можна трапіць летам па рацэ Яна, калі тая паўнаводная, у другі час — толькі самалётам. Прыіск быў з трох шахт і аднаго адкрытага кар`ера. Я ўладкаваўся на шахту Амалой.

Прыіск сярод тундры. Куды ні глянь — ні дрэва, ні кусціка, толькі адны пагоркі, а сярод пагоркаў, у распадках — пасёлкі. Жыло ў іх каля 12 тысяч чалавек. Працавала школа, бальніца. Мяне здзівіў магазін. У ім як у раі: кітайскія яблыкі, кітайскія мясныя кансервы, дэлікатэсы — купляй, што спадабаецца.

У шахце працуюць амерыканскія, японскія бульдозеры і золатапрамывальныя прыборы. На той час гэта была самая лепшая тэхніка. Але праца ў шахце была вельмі экстрымальнай. Калі здаралася якая паломка, спадзявацца на дапамогу адкуль-небудзь немагчыма, бо блізка не было ні аднаго прадпрыемства. Вырашаць праблемы трэба самому і вельмі хутка, бо прыпыняць працу рудніка нельга. Часам я сам дзівіўся з сябе, адкуль браліся рашэнні гэтых праблем, з якімі раней не сутыкаўся. Здавалася, што нехта зверху, з космасу, падказваў мне гэтыя думкі. Тут адразу бачылі, які ты спецыяліст і які ты чалавек.

Праз дзевяць месяцаў працы да мне прыехала жонка з двума дзеткамі. Ехаў на прыіск з думкаю праз тры гады вярнуцца, але адпрацаваў на ім 14 гадоў. За гэты час аднойчы за адну рабочую змену здабылі 24 кіло золата, але былі і такія змены, калі здымалі толькі некалькі грамаў. Вяртаўся ў Салігорск з пасады галоўнага інжынера шахты. Адна з маіх мараў вырашылася вельмі проста: сваяк маёй жонкі, кіраўнік у Салігорску на той час гучнага прадпрыемства, атрымаў талон на «Жыгулі», а грошай не меў. Я выслаў патрэбную суму, і гэтыя «Жыгулі» сталі маімі. Праз два гады я прыязджаў у Салігорск і з асалодаю абкатваў «Жыгулі 2103», найлепшае аўто на той час.

Вярнуўшыся дамоў, мы вырашылі і другую праблему: купілі мэблю ў кватэру. У студзені 1989 года я прыступіў да працы горным майстрам на трэцім рудніку «Беларуськалія». Тут адпрацаваў сем з паловай гадоў галоўным інжынерам рудніка.

У гэтыя часы шахцёры пачалі свае страйкі. Яны што­дзень атрымлівалі заданні, але ў шахту не спускаліся, часам клаліся пад колы вагонаў. Як галоўны інжынер я павінен быў не дапусціць аварый ні ў шахце, ні на паверхні. Для дваіх шахцёраў, якія ў якасці пратэсту адмовіліся падымацца на паверхню, мы штодзень вазілі ў шахту ежу, медыкаў.

Cёння шахцёры маюць добры заробак, добрыя ўмовы працы. І гэта прыемна. Пазней я працаваў на іншых кіруючых пасадах. Але гэта другая гісторыя. Прыемна, што мой унук атрымаў «горную» прафесію і працуе на будоўлі мінскага метро. Спадзяюся, яго мары будуць больш высокімі".

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии