Максім Рэўт: «Суботнікі» праводзяць не для прыборкі, а для змены свядомасці людзей

2
Фотаздымак: Вольга Быкоўская
Фотаздымак: Вольга Быкоўская

Прайшла другая сустрэча актывістаў «Чыстага Слуцку». На гэты раз да іх прыехаў экалагічны актывіст, арганізатар велапарковак і «суботнічкаў» у Салігорску Максім Рэўт.

«Прыборкі ў суботніках — гэта 5% працы, інакш загадзяць усё за пару тыдняў, трэба будзе праводзіць па дзве прыборкі ў месяц, — адзначыў Максім. — Канчатковая мэта — устойлівы эфект».

Реклама

І патлумачыў: «Гэта калі працэс будзе працягвацца і пасля таго, як вы гэта зробіце».

«Суботнікі» праводзяць не для таго, каб прыбраць, а каб уплываць на людзей", — дадаў Рэўт.

Фотаздымкі: Вольга Быкоўская
Фотаздымкі: Вольга Быкоўская і Ружа Міхайлоўская
Ён назваў некалькі правілаў правядзення паспяховых масавых суботнікаў. Напрыклад, запрашэнне на акцыю т. зв. VIP-аў - вядомых, публічных асобаў. «Вы можаце запрасіць на „суботнік“ 10 чалавек, у вас будзе 20 працоўных рук, а можаце запрасіць двух, а за імі прыйдуць 150 чалавек», — патлумачыў актывіст.

Параіў ён запрашаць і журналістаў, абавязкова працаваць з мясцовымі жыхарамі. «Ні ў каго так не баліць душа, як за сваё. Ва ўсіх ёсць гэты схаваны эгаізм, гэта нармальна і гэта трэба выкарыстоўваць», — дадаў Максім Рэўт.

Для дасягнення ўстойлівага эфекту актывіст параіў фарміраваць устойлівую супольнасць, перш за ўсё ў сацыяльных сетках — сёння ж на двары 21 стагоддзе.

Раней: «Чистый Слуцк». На встрече выступит экологический активист и организатор велопарковок в Солигорске

170801_clean_slutsk-5

Завяршылася сустрэча дыскусіяй. Удзельнікаў асабліва цікавіла, як наладзіць супрацу з мясцовымі ўладамі: у Максіма Рэўта атрымалася праводзіць у Салігорску даволі маштабныя мерапрыемствы, пасля ягонай працы ў горадзе з’явіліся новыя велапаркоўкі. Сярод праблемных месцаў Слуцку называўся, у прыватнасці, «Цыганскі парк», дзе зараз шмат смецця і няма добраўпарадкавання.

170801_clean_slutsk-6

«Вы сабраліся тут, каб нешта змяніць. Вы гатовы ахвяраваць сваім часам, каб горад стаў чысцей», — заключыў Максім Рэўт.

170801_clean_slutsk-10

У тэму: «Чистый Слуцк». Активисты хотят повлиять на экологию Случчины

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
гость
гость
1 августа 2017 12:36

«Мы не сидим, сложа руки»

ППШ-41
ППШ-41
1 августа 2017 15:56

«Змяненне свядомасці»
https://uploads.disquscdn.c