У Слуцк прыедзе дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім

0

У пятніцу, 4 жніўня, у Слуцк плануе прыехаць з візітам Алена Анісім, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта яна паведаміла «Кур'еру».

♦ У 15.30 Алена Анісім наведае райвыканкам з пытаннем па Слуцкаму збройнаму чыну, у тым ліку і па перайменаванні вуліцы.

Реклама

У тэму: «Ты с какого района?». Как прошло собрание с жителями Комсомольской по вопросу её переименования в улицу Слуцких повстанцев

♦ У 16.00 адбудзецца мясцовы сход Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, на якім абмяркуюць пытанні выбараў новага кіраўніцтва грамадскага аб’яднання і адбяруць дэлегатаў для з’езда ў кастрычніку 2017 года.

♦ У 17.00 у слуцкай бібліятэцы адбудзецца сустрэча з людзьмі. Прыйсці на яе і задаць хвалюючыя пытанні могуць любыя жадаючыя.


ДАВЕДКА. Алена Мікалаеўна Анісім — беларуская мовазнаўца і палітычны дзеяч; намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»; дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

«Кур'ер» плануе інтэрв'ю з Аленай Анісім. Чытачы, калі ў вас ёсць пытанні да дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў, пакідайце іх у каментарах пад гэтым матэрыялам. Мы пераадрасуем іх Алене Анісім.

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии