Кампанія «ШыК» настаўляе рогі

1
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Іван Фёдаравіч вяртаўся дадому пасля адпрацаванай апошняй змены: з гэтага часу ён пенсіянер. Толькі падземнага стажу ў яго больш за трыццаць гадоў. Новае становішча мучыла.

Ён не ведаў сваёй блі­жэйшай будучыні — з чаго пачне заўтрашні дзень. Вядома, на руднік больш не прыйдзе, таму што здаў пропуск. Пра сваю шахцёрскую прафесію яму будзе нагадваць шахцёрская лямпа, якую ён здолеў вынесці і па дарозе дадому завязе ў гараж.

Реклама

Ён не любіў без патрэбы праводзіць вольны час у гаражы, не любіў мужчынскіх зборышчаў, на якіх расказвалі розныя, часам не зусім прыстойныя байкі.

Здзіўляў гаспадар гаража пад нумарам 36. Калі б Іван Фёдаравіч ні прыехаў, гаспадар гэтага гаража ўжо тут: у расчыненыя дзверы відаць, як ён, сагнуўшыся верстаком, чымсьці быў заняты, а то проста стаяў у дзвярах. Ён нікому не адмаўляў у дробным рамонце аўто, даваў парады неспрактыкаваным кіроўцам. Таму каля яго часта таўпіліся і маладыя, і пенсіянеры.

І ў гэты раз дзверы яго гаража былі раскрытыя, а сам ён, сагнуўшыся, нешта рабіў у маторным адсеку.

Убачыў Іван Фёда­ра­віч на варотах свайго гаража ліст паперы. Прачытаў: «Кампанія „ШыК“ запрашае на паўстаўкі непрацуючых пенсіянераў. Звяртацца ў гараж № 36 да Мікалая Паўлавіча». Выставіўшы на бачным месцы шахцёрскую лямпу, Іван Фёдаравіч спыніўся перад гаражом № 36, выйшаў з машыны. Гаспадар гаража па-ранейшаму корпаўся ў маторы.

Іван Фёдаравіч гучна павітаўся. У адказ гаспадар павольна стаў разгінацца. А калі выпрастаў­ся, спытаў: «Гэта ты, Іван Фёдаравіч? Добры дзень. Усё працуеш?» Іван Фёдаравіч распавёў, што з сённяшняга дня ён ужо пенсіянер, прачытаў аб`яву і спа­дзяецца, што яго рабочым рукам знойдзецца прымяненне.

Выслухаўшы, гаспадар гаража сказаў, што дырэктар новай кампаніі будзе тут у пятніцу, а 17 гадзіне. Таму лепш прыйсці крыху раней, не паскупіцца, каб заадно адзначыць статус пенсіянера.

У пятніцу Іван Фёда­ра­віч прыехаў крыху раней. У гаражы Мікалая Паўлавіча круціўся незнаёмы яму пенсіянер.

«Чаму кампанія называецца «ШыК?» — спытаў ён у гаспадара. Мікалай Паўлавіч сур`ёзна адказаў: «Такая сусветная практыка — называць кампанію па першай літары прозвішча гаспадара. Атрымліваецца «Шапавал і Кампанія».

Гараж быў прасторны. Пасярэдзіне стаяў столік, накрыты газетай. На газеце ляжаў чорны пакет. Адгадвалася ў ім бутэлька. Мікалай Паўлавіч спытаў Івана Фёдаравіча: «Вы прывезлі? Нясіце. Ён ужо едзе».

Іван Фёдаравіч не паскупіўся. У пакеце была добрая закуска і дзве бутэлькі спіртнога. Толькі паспелі расставіць прынесенае, як каля гаража спыніўся аўтамабіль. З пасажырскага сядзення выйшаў усмешлівы мужчына пенсіённага ўзросту. Павітаўшыся з усімі за руку, спытаў у Мікалая Паўлавіча: «Гэта кандыдаты ў нашу кампанію? Давайце перакусім, а потым пра справы».

Перакус быў у разгары, а Івана Фёдаравіча мучыла практычнае пытанне: чым ён будзе займацца і што за сваю працу будзе мець. І калі трэцяя бутэлька пайшла па крузе, ён не вытрымаў і звярнуўся з гэтымі пытаннямі да свайго будучага начальніка. Той здзіўлена паглядзеў на Івана Фёдаравіча.

«Кампанія будзе ратаваць пенсіянераў ад адзіноты. За гэта пенсіянер бу­дзе атрым­ліваць палову стаўкі. Практычна гэта выглядае так: пенсіянер ставіць бутэльку ў прызнача­ны дзень, і палова пастаў­ле­нага належыць яму. Ён вольны карыстацца гэтай паловай, а можа падзяліцца з таварышамі. Мікалай Паўлавіч, хіба вы не патлумачылі новаму таварышу ўмовы і задачы нашай кампаніі?» — звярнуўся ён да гаспадара гаража.

Іван Фёдаравіч зра­зу­меў, што над ім па­жартавалі, а кампанія настаўляе рогі прастакам. Ён падняўся і ціха пайшоў да свайго гаража, дзе стаяў яго аўтамабіль, а на паліцы ляжала шахцёрская лямпа.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
31 июля 2017 01:09

Этот в кепке похож на Костю Карлика из фильма «Последнее лето детства».Средний пенсионер на Якуба Коласа. А крайний с рюмкой на Иудушку Головлева