Аголеная жанчына выбегла перад Лукашэнкам і Парашэнкам з надпісам «Жыве Беларусь» на грудзях

8

Падчас адкрыцьця цырымоніі падпісаньня сумесных дамоваў паміж Беларусьсю і Ўкраінай у залю выбегла жанчына з крыкамі «Жыве Беларусь» і такім жа надпісам на аголеных грудзях. Цягам 10 сэкундаў яе вывелі ахоўнікі, цырымонія працягнулася.

Реклама

Відэа: Аголеная жанчына — Лукашэнку: «Жыве Беларусь!» і «Стоп дыктатуры»

Празь лічаныя хвіліны ў залі стала кепска аднаму з удзельнікаў паседжаньня, кіраўніку дзяржаўнай памежнай службы Віктару Назаранку, мужчыну на руках вынесьлі з пакою.

FEMEN пацьвердзіла датычнасьць да акцыі з голымі грудзямі перад Лукашэнкам і Парашэнкам:

«Зь ёю пакуль няма сувязі, мы ня ведаем, дзе яна. Шукаем з адвакатам, — паведаміла Свабодзе кіраўніца руху Ганна Гуцол. — Рух FEMEN такім чынам выказаў сваё стаўленьне да візыту беларускага дыктатара ва Ўкраіну. Сотні ўкраінцаў загінулі і працягваюць гінуць за дэмакратыю і свабоду Ўкраіны, але сёньня на афіцыйным узроўні ў нашай краіне прымаюць чалавека, які ў сваёй краіне забівае, выкрадае людзей і душыць усялякае іншадумства».

Падобныя акцыі FEMEN часта ладзіць у сувязі з палітычнымі або грамадзкімі падзеямі. Актывісткі ладзілі ў 2011 годзе топлес-акцыю ў тым ліку пад дзьвярыма беларускага КДБ, адна з жанчын выступала ў ролі Аляксандра Лукашэнкі. Пазьней актывісткі заяўлялі, што беларускія праваахоўнікі іх зьбілі, абстрыглі і без дакумэнтаў кінулі ў лесе.

Таксама актывісткі ладзілі ў Кіеве «Начную атаку на Лукашэнку» ў 2013 годзе.

8 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
21 июля 2017 19:42

Порядочные женщиныв обществе чужих мужчин не оголяют грудзи. Разве что профурсетки.

ППШ-41
ППШ-41
21 июля 2017 22:13

Калі Віктару Назаранку стала кепска ад жаночых аголеных грудзей, то мабыць ён у тэме)))

2015 was here
2015 was here
21 июля 2017 22:41
Ответить на  ППШ-41

Кепска стане и службе бяспеки.

ППШ-41
ППШ-41
22 июля 2017 19:56
Ответить на  2015 was here

Няўжо яны усе у тэме)))

2015 was here
2015 was here
23 июля 2017 23:21

Хай бы еще и жопищу оголила и покрутила.

Натали
Натали
24 июля 2017 19:01
Ответить на  2015 was here

Интересно, это было желание, или отвращение при виде женского обнаженного тела? Если 2-е, то стоит задуматься об ориентации автора.

Есть мнение!
Есть мнение!
24 июля 2017 09:46

Титьки так себе, не впечатляют (((

2015 was here
2015 was here
24 июля 2017 12:35

Можно подумать Лукашенко агаленных грудзей не бачыу…