Каля «Маяка» дарылі паштоўкі за слова «дзякуй»

7
Фота: Вікторыя Макарава
Фота: Вікторыя Макарава

У сераду, 13 ліпеня, каля ГЦ «Маяк» і ў цэнтры горада група маладых людзей раздавала паштоўкі на беларускай мове і прасіла падзякаваць ім за гэта менавіта на роднай мове.

Фотаздымкі: Вікторыя Макарава
Фотаздымкі: Вікторыя Макарава

Так случчанка Аліна Нагорная і яе аднадумцы ўшанавалі 500-годдзе беларускага друку. Маладыя людзі называюць сябе iніцыятывай «Дзея» і ладзяць у горадзе падобныя культурныя і грамадскія дзеі.

170713_zeja03

Аліна Нагорная так патлумачыла «Кур'еру» цяперашнюю: «Беларуская мова — гэта шанец называць любоў да піва і каханне да жанчыны рознымі словамі, і гэта варта выкарыстоўваць. Вельмі прыемна, што народ станоўча рэагуе на нашу просьбу i адказвае словам „дзякуй“. Дзеля гэтага мы і ладзім такія акцыi: каб людзі пачалі размаўляць на беларускай мове».

Реклама
Аліна Нагорная
Аліна Нагорная
Гэта першае ў Слуцку мерапрыемства такога кшталту. Па словах Аліны, для роднага горада ў яе яшчэ шмат ідэй, але яны больш накіраваны на вырашэнне мясцовых праблем.

170713_zeja04

170713_zeja06

170713_zeja07

7 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
13 июля 2017 20:22

А какими интересно белор. словами выражают любовь к пиву, а какими к женщине?

Алла
Алла
8 августа 2017 17:41
Ответить на  2015 was here

Любовь и каханне

2015 was here
2015 was here
13 июля 2017 20:30

Алина спрауная дзеука, замужество пошло ей на пользу. Похорошела, однако. Я однажды с ней разговаривал. Только она не знала, что я это я.

Макс
Макс
14 июля 2017 00:46

Позитивненько. Молодцы ребята. 🙂

Александр
Александр
14 июля 2017 02:33

мужики дарят открытки мужикам «люблю тебя» — странная идея. Делом когда займетесь?

Александр
Александр
14 июля 2017 08:44

Аліна, вывучы спачатку беларускую мову, навучыся пераводзіць кампутар на беларускую мову, а потым выходзь у інтэрнэт па беларуску.
Шура.

☭_СиМ_☭
☭_СиМ_☭
14 июля 2017 09:03
Ответить на  Александр

Падрабязней кали ласка, што за «кампутар», які патрэбна некуды пераводзіць? Праз дарогу ці куды?))) Ці вы маеце на ўвазе пераключэнне мовы на клавіятуры?))