Гісторыя аднаго хабара

2
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Здавалася, што жыхары горада ўжо ўдосталь нагаварыліся пра арыштаванага за хабар галаву раённай улады і пра тое, што ён развітаўся з жыццём. Ды не, яшчэ не нагаварыліся.

Стаіць пенсіянер Іван Кузьміч у чарзе ў гарадской паліклініцы, каб здаць кроў на аналіз, і слухае. Яму вельмі не хочацца, каб гэтыя размовы сталі праўдаю, бо тады цень паганы ўпадзе на яго сумленне як ветэрана горада. Не разглядзелі…

Реклама

Вось так стаіць Іван Кузьміч у чарзе, падпірае балючай спіной сцяну і слухае, як двое пенсіянераў гучна размаўляюць. «Ці чуў што новае, жывы ці не?», — пытаецца высокі худы мужчына ў тоўстага лысага.

Не паспеў тоўсты адказаць, як з чаргі раздаўся жаночы голас: «Чорт яго не возьме, не першы ён і не апошні». Іван Кузьміч разумее, пра каго размова.

«Падставілі чалавека, — гаворыць тоўсты. — Аднойчы і мне ўсучылі хабар. Даўно гэта было, на цаліне. Пра­цаваў у канторы га­лоў­ным механікам. У падначаленні не меней сотні механізатараў: трэць з іх пасля турмы ды высланыя з Каўказа чачэнцы. Усе працуюць, бо ўсе есці хочуць. А з прадуктамі што год, то горш. Дайшло да таго, што макароны ў магазіне сталі дэфіцытам. Звычайны хлеб разбіраўся імгненнем. Зерне пша­ні­цы ляжыць у сціртах пад адкрытым небам, а мукі ў магазінах няма.

У такі час кантора атрымала новую вадавозку на шасі ГАЗ-51. Сабраў вадзіцеляў і аб`я­віў: «Вадавозку атрымае той вадзіцель, які першы ў чарзе на новы аўтамабіль». Адказаліся ўсе, бо адразу гублялі ў заробках палову.

Тут выходзіць Пастанова Саўміна СССР аб уборцы цаліннага ўраджаю. З гэтай пастановай у руках звяртаюся ў абласны ваенкамат, каб далі дазвол з вадавозкі зняць цыстэрну і паставіць звычайны кузаў. Такую згоду атрымаўшы, збіраю зноў вадзіцеляў і прапаную жадаючаму перайсці вадзіцелем на вадавозку. Жадаючых зноў не знайшлося.

Не ведаю чаму, але тут выходзіць прыказ: чачэнцу падрыхтаваць свой аўтамабіль для ад­праў­кі на капітальны рамонт, пасля прыняць вадавозку. У чачэнца сапраўды быў вельмі зношаны аўтамабіль, але ён ніколі не скардзіўся, ніколі не выступаў з патрабаваннямі. Пакуль чачэнец здаваў на рамонтны завод аўтамабіль, сталярны цэх зрабіў на вадавозку новы кузаў. Так ціхі малады чачэнец стаў вадзіцелям на новым аўто.

Прайшло месяцы з два. Вяртаюся дадому з камандзіроўкі, а жонка кажа, што нейкі «не рускі» прынёс мне ў скрынцы запчастку. Разгортваю тую скрынку, а там грошы — не меней трох маіх месячных заробкаў. Дачакаўся я, калі чачэнец прыехаў на базу, пытаюся: «Ты?» Адказвае: «Не, мой старэйшы брат!» Сказаў і пайшоў. Так я атрымаў першы хабар. Дзякуй Богу, што ён быў апошнім.

Доўга думаў, ці варта было мне браць гэты хабар, чаму яго прынёс старэйшы брат і ў той дзень, калі мяне не было дома.

Толькі восенню я даве­даўся, што гэты ціхі чачэнец быў маленькім вінцікам у складаным савецкім жыцці таго часу.

У калгасе імя Кірава нядрэнна па савецкім меркам жылі высланыя з Паволжа немцы, бо там працавала невялічкая мельніца. Ціхі чачэнец прывозіў на тую мельніцу пшаніцу, праз дзень забіраў муку ў мяхах і развозіў людзям па 30 рублёў за мяшок. На базары мяшок пшаніцы каштаваў 3 рублі.

Аднойчы ён прывёз мяшок мукі на кватэру сакратара райкома партыі. Не паспеў ад`ехаць, як з`явілася служба Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Мяшок забралі, а сакратар у той жа дзень перастаў быць сакратаром. Людзі шапталіся, што партыец нешта даведаўся пра мучных спекулянтаў.

Праз некаторы час мя­не перавялі ў но­вы цалінны саўгас галоў­ным інжынерам. Вось там і ба­чыўся апошні раз з ціхім чачэнцам. Ён па-ранейшаму пра­ца­ваў на будаўніцтве элеватараў, па-ранейшаму ездзіў на былой вадавозцы, па-ранейшаму вазіў прадаваць муку, калі яе не было ў магазінах".

…У гэты момант над дзвярыма лабараторыі загарэўся ліхтар. Чарга заварушылася, пачаўся прыём пацыентаў.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
2 июля 2017 10:17

«Высоки и худы и тоусты и лысы».Классика жанра как сыщики в мультике про поросенка Фунтика. У чарзе не хапала яшчэ дзядзьки с внешностью митька и тетки с Калинки.

2015 was here
2015 was here
2 июля 2017 18:30

У чеченского народа даже в период развитого социализма не были ликвидированы феодальные пережитки.