Гарэлка згубіла

8
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

У вялікай бацькавай майцы, нібы недарэчная дзіўная здань, ён углядаўся ў бацькаў карак. Яго дзіцячая рука так сціснула ручку нажа, ажно пабялелі тонкія пальцы.

Непадуладная хваля злосці неяк адкацілася ад сэрца, і хлопчык раптам усвядоміў, што не зможа зрабіць тое, аб чым трызніў увесь вечар. Зрабіць нешта з бацькам, які заўтра зноў нап`ецца і, як заўсёды, калі п`яны, пачне збіваць сваю жонку Алену, яго маці. Дастанецца і Паўліку. Але гэта нічога. Ён моцны, ён вытрымае. Абы не чуць больш плач сястрычак у ложку, не чуць галашэння маці.

Реклама

Для сябе Паўлік усё вырашыў. Што б ні здарылася, але збіваць матулю і разбураць у п`яным куражы ўсё навокал бацька больш не будзе…

Увечары Іван прыйшоў дадому як быццам п`янейшы, чым звычайна. Ляснуўшы дзвярыма, у брудных ботах пашыбаваў да ложка.

Алена толькі што скончыла мыць падлогу і зараз, бачачы такі здзек над сваёй працай, не змагла стрымать абурэнне: «А каб па табе так чэрці хадзілі, свіння ты гэтакая».

Цяжкая постаць спыніла свой шлях у ложак. Мутныя вочы агледзелі жонку. Іван пайшоў у бок Алены. Навіс над ёй, пачаў біць велізарнымі кулакамі і ботамі.

— Не чапай мамку!

Паўлік не адразу ўсвядоміў, што вісіць на бацькавай руцэ, учапіўшыся ў яе абедзвюма сваімі ручкамі.

Іван злосна і раздражнёна засоп, махнуў рукавом і Паўлік адляцеў у кут, дзе стаяў стары жалезны ложак.

Стаміўшыся збіваць жонку, Іван пакінуў яе енчыць на падлозе і, павярнуўшыся, накіраваўся ісці спаць.

Нежывы погляд его, раптам упёрся ў маленькую фігурку, якая скурчылася на падлозе. Хістаючыся, Іван стаяў і глядзеў бессэнсоўна на нерухомы камячок, раз пораз пераводзіў погляд на чырвоную лужу на падлозе.

Спатрэбіўся нейкі час і велізарныя намаганні для таго, каб рэшткі свядомасці кропля за кропляй здолелі прабіцца да аглушанага алкаголем розуму. І раптам увесь хмель як выдзьмула з Івана. Ён кінуўся да сына, паварочваў дрыжачымі рукамі, углядаўся ў яго са страхам і разгубленасцю.

Уся левая палова галавы Паўліка была вымазана крывёю. Яе згусткі пакрылі твар хлопчыка рудымі і бурымі разводамі.

— Алена, бяжы па фельчара! — прыдушана выдыхнуў Іван.

Жонка ўжо выскачыла за дзверы, яе постаць прамільгнула ўздоўж вокнаў, панеслася па вуліцы.

Праз некалькі хвілін на вуліцы паказаўся фельчар Сямёныч. Ен таропка тупаў праз лужыны, а вакол яго мітусілася Алена.

Нагнуўшыся, Сямёныч прафесійна абмацаў галаву хлопчыка, затрымаў Паўлікаву ручку ў сваёй суханькай руцэ. Павярнуўшыся да Івана, фельчар рэзка сказаў: «Навошта вы мяне пазвалі? Думалі, што я змагу ўваскрэсіць вам сына? Дык я не Хрыстос!»

Загаласіла роспачна Алена, зусім скамянеў Іван. Не звяртаючы болей увагі на гаспадароў, Сямёнавіч выскачыў на двор, бразнуўшы дзвярыма.

Недзе праз паўгадзіны прыбег участковы. Аб нечым усё распытваў амаль нежывую Алену. Вельмі хутка каля хаты сабралася ўся вёска. Людзі перагаворваліся, ківалі галовамі, бабы ціха ўздыхалі.

Непрыкметна з хаты некуды знік Іван. Спачатку думалі, што збег, але хутка знайшлі. Ён павесіўся ў хляве на рамні…

Бацюшка, які прыехаў адпяваць Паўліка, доўга не згаджаўся стварыць абрад таксама і над целам яго бацькі. Але ў рэшце рэшт святара ўгаварылі. Сабралі, паднеслі яму таго-сяго, улагодзілі…

Так і ляжалі яны побач кожны ў сваёй труне — бацька і сын.

Калі іх выносілі, Алена была не ў стане ісці самастойна. Каб не павалілася, яе падтрымлівалі дзве жанчыны-суседкі.

Побач з маткай, учапіўшыся за яе спад-ніцу, беглі дзве дачкі-малечы.

Ужо вечарам за памінальным сталом, слухаючы жаласлівыя ўздыхі кабет аб тым, якім добрым быў хлопец нябожчык Іван, шкада, піў толькі, старая Асцючыха раптоўна выпаліла злосна:

— Дык жа раней Іван не піў. А які трактарыст быў добры! Агарод апрацуе па першай жа просьбе. Ці не мы яму за гэта пляшку за пляшкай давалі? Ці не ты, Акуліна? Ці не ты, Лісавета?

— Дык не прымусам жа мы яму тую гарэлку ў рот лілі, — замахалі рукамі жанчыны.

— Яно вядома: калі паможаш каму па-суседску — ў рот гвалтам не нальюць, — секла словамі ў вочы аднавяскоўцам Асцючыха. — Але на плечы насядуць ёмка. Тут і дуб зломіцца. Шкада, вельмі шкада. Такога хлопца гарэліца згубіла, — прамовіла Асцючыха і выйшла з хаты.

І невядома, пра каго былі сказаны гэтыя словы: пра бацьку ці пра забітага ім сына.

8 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
Ленинец-Буддист
Ленинец-Буддист
18 июня 2017 14:07

Охъ! Охъ нездарма аўтар даў малалетняму персанажу імя Паўлік. Цудоўная асацыятыўная паралель Няйначай, чым з-за невынішчальнасць ў душы светлай выявы Паўліка Марозава. Праўда, пубертат прыняў смерць ад кулакоў, а бацька ад камуністаў. У нашай жа, эпічнай творы, сынку памёр, як я разумею, ад ЧМТ з абшырным кровазліццём, а бацька ад брючный паясы Hilfiger Denim

сергей
сергей
18 июня 2017 19:38

Опубликуйте интервью с Верой Шут. И чтобы фотка была.

2015 was here
2015 was here
18 июня 2017 23:09

Ивана жаль, Алену жаль, Паулика жаль.

Есть мнение!
Есть мнение!
19 июня 2017 10:02

Так здорово прочитать произведение на белорусском. Очень красивый язык, но так жаль, что мы его теряем.
Я вот в детстве начал разговаривать именно на белорусском. А потом переехал в город и разучился. Давление такое было от сверстников, типа: «Ха, ха, на колхозном языке разговаривает…»
Теперь еще читаю «на матчынай мове», а вот разговаривать и писать не смог бы.
Так вот, этот рассказ, и такие же материалы, опубликованные на белорусском, это те капля к капле, которые не дают нам забыть о том, что у нас все еще есть прекрасный, хоть уже и не родной для многих, но исконный наш язык.
Пока еще есть.

Генадзь
Генадзь
19 июня 2017 11:38
Ответить на  Есть мнение!

Год восем таму размаўляў з беларускай пісменніцай Ірынай Масляніцынай, а яна запыталася — чаму не на мове? Адказаў, што дрэнна валодаю літаратурнай, хаця з дзяцінства размаўляў і навучаўся ў школе менавіта на беларускай, але потым «Ха, ха на колхозном языке.» Яна мне тады сказала, што на чыстай літаратурнай мове размаўляюць, лічы, амаль што толькі выкладчыкі ВНУ, а калі не размаўляць так, як умееш, то і не навучышся аніяк". Вось неде так — яна мела рацыю. Пішуць на беларускай мове не так ужо і мала — і вершы, і апавяданні, і аповесці, і раманы і розных стыляў і накірункаў. Ну, не ўсе будуць Коласамі і Купаламі, але вельмі шмат талентавітых беларускамоўных аўтараў. Але вось чытачоў на беларускай мове лічы і… Подробнее »

Натали
Натали
19 июня 2017 11:28

Проблема бытового пьянства и алкоголизма, а также происходящего из этого семейного насилия это большая проблема для нашего белорусского общества. И автор хорошо поднял и осветил эту проблему. Очень ярко и зрелищно все описано. Может быть я очень впечатлительна, но я прочитала и плакала.
Валерий, спасибо за рассказ!

2015 was here
2015 was here
19 июня 2017 14:05
Ответить на  Натали

Зато по всему городу стоят питейные палатки с рекламой пива и никто не плачет и считает что это в порядке вещей.

2015 was here
2015 was here
20 июня 2017 22:12

Возле закрытого ДЕТСКОГО КАФЕ которое работало при КПСС и закрыто ныне при нЫНЕШНИХ стоит палатка с рекламой пива «Крыница».теперь культурно отдыхающие граждане не помышляющие о выпивке могут почитать надписи и валить за пивом. Потом станут обсцыкать все кругом (пиво мочегонное), говорить глупости и дышать на своих детей перегаром. Дети едва научившись читать тоже прочтут название пива и закрепят его в своем сознании И когда придут к подростковому возрасту будут уже готовы его попробовать.