Плануюць абвесціць конкурс на эскізны праект помніка героям Слуцкага збройнага чыну

5

Пра гэта расказалі Алесь Лагвінец і Аліна Нагорная, актывісты грамадскай ініцыятывы, якія называюць сябе «Дзея».

Ідэя паставіць помнік удзельнікам слуцкага паўстання 1920-га нарадзілася летась напярэдадні святкавання угодкаў. Спробы ўшанаваць случчакоў былі і раней. Усталёўвалі крыжы ў вёсках Слуцкага і Салігорскага раёнаў, дбаннямі Анатоля Белага стварылі макет помніка, які меліся паставіць да 80-годдзя паўстання. Аднак рэалізаваць гэта не ўдалося.

Реклама

«Мы вырашылі згуляць на мясцовым патрыятызме, — кажа Лагвінец. — Абыйшлі дзве з паловай тысячы кватэраў, сабралі 1200 подпісаў.

Такую паштоўку з падзякай атрымаў кожны, хто падпісаўся за помнік
Такую паштоўку з падзякай атрымаў кожны, хто падпісаўся за помнік
Веданне пра паўстанне не такое вялікае. Але людзі штосьці пра яго чулі, пазітыўна ставіліся. Плюс гэта яшчэ патрапляе ў размовы пра важнасць дзяржаўнасці Беларусі, якія вядуцца на самым высокім узроўні. А калі мы кажам пра БНР, пра Слуцкі збройны чын, дык якраз і маем прыклад таго, як звычайныя людзі, сяляне, выказаліся за незалежнасць і не баяліся гэта дэманстраваць".

Адчуваўся, праўда, і ўплыў 70-гадовай савецкай прапаганды з навязанымі ёй стэрэатыпамі. Часам даводзілася чуць, што слуцкія паўстанцы былі «кулакамі, бандытамі».

«Ставілі людзі ў Слуцку і шырэйшыя пытанні. Напрыклад: навошта нам помнік, калі няма працы? Або: паставілі помнік Настассі Слуцкай, можа трэба і паўстанцам, але хто будзе за яго плаціць? — кажа Лагвінец. — Але працу па фізічнай прысутнасці нашай гісторыі ў архітэктуры, помніках, варта пачынаць, бо дзяржава не будзе яе рабіць».

Таксама ёсць пытанне з мясцовай ініцыятывай. Людзі пагаджаюцца, што гэта наша гісторыя, гэта вельмі важна, але на святкаваннях гадавін Слуцкага збройнага чыну звычайна мясцовых людзей малая частка, у асноўным прыезджыя. З 24 сябраў нашага аргкамітэта па ўсталяванні помніка толькі трое — случчакі".

Па словах Аліны Нагорнай, мясцовы райвыканкам адмовіў ініцыятарам, спаслаўшыся на тое, што «ў пытанні слуцкага паўстання не хапае навуковых даследаванняў».

Вышэйшыя інстанцыі фактычна адфутболілі іх зварот назад у райвыканкам. Інстытут гісторыі Акадэміі навук спаслаўся на адсутнасць паўнамоцтваў, а Міністэрства культуры на тое, што гэта кампетэнцыя мясцовай улады.

«Трэба адзначыць, — кажа Аліна, — што Мінскі абласны выканаўчы камітэт адрэагаваў станоўча, назваўшы ў сваім адказе паўстанцаў „змагарамі за незалежнасць“ і змусіўшы райвыканкам яшчэ раз разгледзець наш зварот. Праўда, з тым самым вынікам».

Цяпер, кажа Нагорная, яны складаюць новы зварот з поўным спісам крыніц, у якіх можна пачытаць пра Слуцкі збройны чын.

Таксама ў бліжэйшыя дні будзе абвешчаны конкурс на эскізны праект помніка.

«Помнік мы зробім у любым выпадку, — кажа Лагвінец. — Калі нам не дадуць месца на адной з гарадскіх плошчаў, усталюем яго на магіле аднаго з паўстанцаў або на прыватным падворку — ёсць пэўныя дамоўленасці. Аб’ект будзе на тэрыторыі Слуцка ці побач з ім».

5 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
ППШ-41
ППШ-41
13 июня 2017 16:09

На гадавіне магчыма і прысутнічала б больш людзей, калі б гэта дзеянне ня ператваралі ў палітычны фарс з элементамі навязвання міжнацыянальнай варожасці. Помнік — добра, памяць аб загінуўшых — патрэбная справа. Але ўбіваць міжнацыянальны кол, абапіраючыся на старонкі гісторыі і пераследуючы свае палітычныя інтарэсы — злачынства.

2015 was here
2015 was here
13 июня 2017 20:00
Ответить на  ППШ-41

100 500

Kron
Kron
13 июня 2017 20:45
Ответить на  ППШ-41

Усё правільна, толькі «ініцыятары» гэтага не разумеюць. Праграма у іх зусім іншая.

2015 was here
2015 was here
13 июня 2017 20:02

«-Прежде всего надо обзавестись ножами-.
-А зачем?-
-Чтоб большевиков резать, когда патроны кончатся.-ответил Кротов»

Случчанин
Случчанин
15 июня 2017 01:39

Хорошее дело делаете. Готов поучаствовать деньгами.