Фотамайстар з Салігорска атрымаў два дыпломы на XVIII Міжнароднам фотаконкурсе

0
Дыпломы і падарунак пераможцу. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Дыпломы і падарунак пераможцу. Фота: Уладзімір Амяльчэня

У Мінску 7 чэрвеня ў бібліятэцы імя Францішкі Багушэвіча адкрылася фотавыстава лепшых фотаздымкаў, прысланых на XVIII Міжнародны фотаконкурс, прысвечаны дзецям.

У конкурсе прымалі ўдзел фотамайстры з дзевяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, ЗША, Германіі, Таіланда і др.

Реклама

«Усяго было прыслана на конкурс каля 800 фотаздымкаў, — расказвае Канстанцін Мельнік, куратар фотагалерэі. — Выбраць лепшыя фотаздымкі, на якіх выяўлена жыццё дзяцей, іх захапленні і хваляванні, было вельмі складана. Фотамайстар з Салігорска Мікалай Пратасеня на конкурс прыслаў тры фотаздымкі. За два з іх яго ўзнагародзілі дыпломамі другой і трэцяй ступені з цэнным падарункам. Гэта вельмі добрыя вынікі для ўдзельніка нашага конкурса. Пра самога фотамайстра можна сказаць, што ён добры знаўца дзіцячай псіхалогіі».

Мікалай Пратасеня працуе не адзін дзесятак гадоў пры Салігорскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі кіраўніком узорнай студыі «Скарбонка».

Дыпломы і падарунак пераможцу. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Дыпломы і падарунак пераможцу. Фота: Уладзімір Амяльчэня
Фотамадэль на выставе
Фотамадэль на выставе
Канстанцін Мельнік і Мікалай Пратасеня
Канстанцін Мельнік і Мікалай Пратасеня

 

0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии