Як песня стала малітвай

1
Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Мінула семдзясят два гады, як скончылася вайна, а людзі не забываюць, святкуюць Дзень Перамогі, спяваюць песні той ваеннай пары. У гэтых песнях туга па каханых, спадзяванні на добрую сустрэчу разлучаных цяжкімі абставінамі. Асабліва кранае за жывое песня «Цёмная ноч» Мікіты Багаслоўскага на словы Уладзіміра Агатава. Сёння я ведаю аўтараў, а тады…

Быў цёплы летні дзень, калі ранкам ля нашай хаты з`явіліся першыя савецкія салдаты. Да вечара пад вязамі стаялі конныя павозкі, на адной з якіх салдат спяваў пад гітару зусім да гэтага незнаёмыя песні. Маці была вялікім аматарам спеваў, таму не ўтрымалася, была там. Вельмі запомніліся песні «Цёмная ноч» і «У зям­лянцы». Назаўтра салдаты паехалі, а песні засталіся жыць у хаце. Маці спявала, калі ўспа­мі­нала пра бацьку.

Зіма наступіла цяжкая. У хаце сямёра дзяцей, ад бацькі даўно няма звестак. Я сяжу каля маці на печы, сачу за яе рукамі. Яна падшывае цыратку на мой валёначак. На краі прыступка печы гарыць газовачка, язычок агню хістаецца, ад чаго па хаце бегаюць цені. Маці падшывае і спявае «Цёмную ноч», з вачэй цякуць слёзы. Я не вытрымаў і сказаў: «Не плач, мама. Тата вернецца». Мама прыгарнула мяне да сябе: «Будзем спадзявацца, бо як нам без бацькі».

Реклама

У тую зіму паштальёнка часта прыносіла ў многія хаты звесткі, што «Ваш загінуў…» Тады ў тую хату збіраліся жанчыны і плакалі.

На прадвесні, калі пацяп­лела, у выходны дзень я ўпрасіўся ў маці ўзяць мяне з сабою ў царкву. Дарога была далёкая, але мама ўсякае свята хадзіла туды, бо была вядучай спявачкай царкоўнага хору. Мінулі сваю вёску, прайшлі балотца. Ужо віднелася вёска, а ў ёй царква, як наперадзе нам дарогу перайшоў ні то воўк, ні то нямецкая аўчарка. Тады гаварылі, што з вайны блытаюцца па лесе нямецкія аўчар­кі, якія нападаюць на людзей. Але да нас не набліжаўся, да царквы дайшлі жывымі.

У царкве было шмат лю­дзей. Я слухаў, як прыгожа спявалі жанчыны. У гэтым шматгалоссі заўсёды чуў голас маці. Калі служба скончылася, бацюшка выказваў спачуванні тым жанчынам, якія атрымалі гэтыя «чорныя» звесткі. І зусім нечакана, не сы­шоў­шы з кліраса, мама прапанавала праспяваць песню «Цёмная ноч»: «Гэтую песню пачуюць тыя, хто загінуў, пачуюць тыя, хто жывы. Няхай ведаюць, як плачам мы па іх, як чакаем дадому». І, не дачакаўшы адказу, запела, а за ёю запеў увесь хор на клірасе. Песню падхапілі прысутныя. Гэта было нечакана, многія пасля дзівіліся, як песню зрабілі малітвай.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
11 июня 2017 19:22

Знали бы погибшие, что не пройдет и 100 лет после победы как в белорусских городах будет петь голубой Моисеев .А белорусское телевидение будет в рекламе помещать его физиономию со словами :"вас ждет встреча с любимыми артистами".(сам видел эту рекламу).Не за это погибал лейтенант красной армии раненый в лицо и ноги, пролежавший неделю в поле прежде чем его нашли свои… Он умирал с надеждой, что советская Белоруссия будет страной нормальных людей. И даже в страшном сне не мог представить, что в Минск из Британии прилетит голубой гей и будет петь свои песни, а белорусские граждане не только будут покупать билеты в Минск-арена, но еще и нахваливать, что шоу"прошло на наивысшем уровне".