Сустрэча прэс-клуба: як знайсці кропкі ўзаемадзеяння журналістам і актывістам Міншчыны

1
У сакавіку ў Гародні абдыўся прэс-клуб для мясцовых журналістаў і актывістаў на тэму "Калі цябе няма ў інтэрнэце, ты не існуеш”

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання «СІМПА» запрашаюць да ўдзелу ў чарговай сустрэчы прэс-клуба журналістаў і актывістаў Мінскай вобласці.

У сакавіку ў Гародні абдыўся прэс-клуб для мясцовых журналістаў і актывістаў на тэму "Калі цябе няма ў інтэрнэце, ты не існуеш”
У сакавіку ў Гародні абдыўся прэс-клуб для мясцовых журналістаў і актывістаў на тэму «Калі цябе няма ў інтэрнэце, ты не існуеш»
Што адбываецца па-за МКАДам? Як актывістам зацікавіць прэсу сваімі кампаніямі, а журналісту ўбачыць сярод мноства падзеяў сацыяльна значную з’яву, каб разам выклікаць шырокі рэзананс у грамадстве? Абмяркуем гэтыя ды іншыя лакальныя праблемы, а таксама паспрабуем знайсці кропкі эфектыўнага супрацоўніцтва на сустрэчы прэс-клуба, якая пройдзе 10 чэрвеня ў Мінску (13:00—17:00).

Поспехамі і памылкамі, парадамі і «фішкамі» падзеляцца і падкажуць шляхі эфектыўнага супрацоўніцтва тыя, хто мае за плячыма не адзін паспяховы прыклад такога супрацоўніцтва:

Реклама
  • Сяргей Сахараў (Мінск), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog. by;
  • Зоя Хруцкая (Маладзечна), загадчык аддзела інфармацыі «Рэгіянальнай газеты», старшыня маладзечанскай філіі БАЖ;
  • Вікторыя Капская (Слуцк), журналістка газеты «Інфа-Кур'ер»;
  • Алена Аўтушка (Барысаў), грамадская актывістка і журналістка, старшыня Барысаўскай жаночай грамадскай арганізацыі «Правінцыя».

Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя грамадзяне, журналісты дзяржаўных і недзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, блогеры, кіраўнікі НДА, адміністратары гарадскіх паблікаў у сацыяльных сетках, SMM менеджары, арганізатары грамадскіх ініцыятыў і кампаній, фрылансеры.

Удзел у прэс-клубе бясплатны, але неабходна папярэдняя рэгістарацыя да 7 чэрвеня ўключна. Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць далейшую падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства.

Мэта сустрэчы — пачуць і зразумець адно аднаго, каб наладзіць дыялог паміж тымі, хто актыўна працуе дзеля паляпшэнняў у грамадстве, і прэсай, якая абірае, пра якую падзею напісаць, а якая не вартая і згадкі.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі «Будзьма беларусамі!» па Мінскім рэгіёне Святланы Чакушкі: 8 (029) 712 18 03, spchakushka@gmail.com.

1 Комментарий
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
2015 was here
2015 was here
5 июня 2017 13:08

Сержук паедзе?