Зладзейкі паняволі

Малюнак: Вера Шут
Малюнак: Вера Шут

Мая бабуля Фёкла Давыдаўна засталася ўдавою ў трыццаць гадоў. На яе руках было чацвёра: дачка і тры сыночкі. Самы маленькі потым памёр ад цяжкай хваробы, не пражыўшы і году. А траіх большых дзетак трэба было і накарміць, і адзець, і абуць. Крыху дапамагалі бацькі, але яны былі ўжо немаладыя. Таму прыходзілася круціцца Фёкле самой.

Працавала яна і ўдзень, і ўначы. Днём арала, жала, касіла, палола, а ноччу ішла ў калгасны свіран веяць і сушыць зерне. Часы былі цяжкія, грошай не было, выжываць крыху дапамагала хатняя гаспадарка. Але ў тыя пасляваенныя часы душылі сялян падаткамі. Патрэбна было здаваць дзяржаве і мяса, і малако, і сала, і яйкі. Падаткам абкладалі нават дрэвы і кусты. Калі не выконвалі нормы па здачы, прыходзілі ў двор упаўнаважаныя і забіралі карову ці свінню.

Бабуля мая, калі працавала па начах, брала з сабою маленькую палатняную торбачку, у якую насыпала крыху зерня. Ці ячменнага, ці жытняга. Насыпле з паўкіло, схавае пад сарочку і так ідзе да дзетак. Калі пашанцуе. Калі ж не, то калгасны брыгадзір вытрасе ды яшчэ і арыштам прыгрозіць. У тыя часы за мяшочак сабраных на палетках каласоў па дзесяць гадоў турмы давалі. Але голад быў мацней за страх. І бабуля паціху насіла зерне дзецям. Дома яго стаўчэ ў ступе, напячэ ім аладак ці клёцак зробіць альбо ячменнага кісялю. Так вось і выжывалі.

Реклама

Аднойчы ноччу, калі ўжо была скончана праца і свіран зачынілі на вялікі замок, Фёкла і яе сяброўка Малання схаваліся за вугал. Брыгадзір знік ужо з поля зроку, і тады яны падышлі да варотаў, адхінулі дош­ку, якую адарвалі яшчэ днём, а затым прытулілі назад, і залезлі ў свіран. Было вельмі цёмна, але жанчыны нядрэнна арыентаваліся. Яны хуценька знайшлі кучу з зернем, насыпалі свае торбачкі і ўжо збіраліся вылезці назад. Раптам каля свірна пачуўся нейкі рух. Затым хтосьці пачаў адчыняць замок. Жанчыны ў жаху кінуліся ў самы далёкі кут і затаіліся. Дзверы адчыніліся, і ў святле месяца яны ўбачылі калгаснага брыгадзіра. Ён хутка падышоў да мяшкоў з зернем і пачаў насіць іх на вуліцу. А ля свірна стаяў воз, запрэжаны калгасным канём.

Брыгадзір, які ганяў калгаснікаў за жменю зерня і пужаў турмою, сам краў яго мяхамі. Мяшкі былі пакладзены на воз, дзверы зачынены і зло­дзей ціха паехаў да сябе. І вось тады Фёкла сказала: «Калі яму можна красці, то давай і мы, Малання, накрадзем зерня сваім дзецям». Да самай раніцы яны насілі зерне. Нацягалі на цэлую зіму, і дзеці не былі галоднымі.

Той брыгадзір, канешне, заўважыў прапажу, але маўчаў. Маўчалі і Фёкла з Маланняй. Нават сваім сяброўкам ніколі аб гэтым не гаварылі. Але з таго часу і брыгадзір крыху памякчэў. Ён, мабыць, зразумеў, што яго нехта бачыў у тую ноч, таму ўжо не абыходзіўся так жорстка са сваімі землякамі.

2 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии
ППШ-41
ППШ-41
4 июня 2017 18:53

Так уж принято было, у государства украсть, что к себе в кладовку сходить. Все вокруг колхозное. все вокруг мое. Народ поставили в такие рамки, что не украдешь, не проживешь. Так и повелось. Только государство с этим было не согласно и наказывало жестоко.

2015 was here
2015 was here
4 июня 2017 22:59

В 90 е магазин «Весна» свистнули и никто ничего. Детское кафе в парке тоже свистнули и тоже никто ничего. Никто за это ничем не поплатился, а при Сталине могли б за то зерно в лагерь загреметь под фанфары.